Грамадства1515

Сяброўка Дзмітрыя Шыракапытава: «Часам ён казаў, што апускаюцца рукі, але пра самагубства не заікаўся ніколі»

Марына Азаронак шмат гадоў ведала Дзмітрыя Шыракапытава, якога 12 чэрвеня знайшлі павешаным, апошнія паўгода яны дастаткова шчыльна камунікавалі, стэлефаноўваліся амаль кожны дзень.

Дзмітрый Шыракапытаў. Фота рэдакцыі прадаставіў Сяргей Марцалеў.

«У канцы 90-х — пачатку 2000-х Дзмітрый быў актыўным сябрам «Белага легіёна», потым увайшоў у шэраг «Маладой Грамады». Быў скарбнікам «Маладых сацыял-дэмакратаў», арганізацыі ўтворанай пры партыі Мікалая Статкевіча. Ён вельмі балюча ўспрымаў усё тое, што адбывалася ў краіне», — расказвае Марына Азаронак.

«Дзіма быў вельмі пазітыўным хлопцам. Разумееце, кагосьці жыццё б’е моцна, кагосьці — меней. Дзіму, на мой погляд, пабіла моцна. Бывала казаў, што апускаюцца рукі, але ніколі нічога не гаварыў пра самагубства. Ён вельмі энергетычна добры чалавек», — працягвае Марына.

Дзмітрый Шыракапытаў у гальштуку. Фота рэдакцыі прадаставіў Сяргей Марцалеў.

Апошнім часам ён зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік. Аказваў паслугі па камп’ютарных наладках, сістэмным адміністраванні. «Напрацоўваў базу кліентаў. Я яшчэ жартавала, што стане мільянерам», — успамінае спн.Азаронак.

Не так даўно Дзмітрый Шыракапытаў развёўся з жонкай. Сяргей Марцалеў у каментах у фэйсбуку паведамляе, што гэта быў дастаткова цяжкі момант у біяграфіі Дзмітрыя. Былая жонка адсудзіла ў яго маёмасць. У Шыракапытава засталіся дзеці.

Маці Дзмітрыя Шыракапытава — кандыдат мастацтвазнаўства, мастачка Людміла Налівайка. Даследчыца творчасці беларуска-фінскага мастака Ахола-Вало. А вось бацькі ўжо няма ў жывых. Дзмітрый нарадзіўся і жыў у Мінску, яму было 36 гадоў.

У сакавіку былі затрыманні па так званай справе «Белага легіёна». Марына Азаронак кажа, што не чула, каб Шыракапытава выклікалі па допыты, ці кудысьці яшчэ па гэтай справе. «Але ён вельмі балюча ўспрымаў сітуацыю. Арыштаваныя людзі — ягоныя сябры, ён іх ведаў. Дзіма добра падтрымліваў адносіны з Міраславам Лазоўскім».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць