Блогер Блішч заклікаў размясціць помнік Мулявіну перад Філармоніяй, а не за ёй

«Пішуць, што Мулявіну нарэшце паставяць помнік. Навіна не без кіслінкі: помнік будзе за Філармоніяй. У дварах, Карл! — іранізуе блогер, былы рэдактар Анлайнера Дзяніс Блішч. — Няўжо Мулявін не варты таго, каб упрыгожыць сабой пустую, мёртвую, бессэнсоўную пляцоўку перад будынкам Філармоніі? — працягвае ён.
Ён працаваў у гэтым будынку — і такое дзіўнае рашэнне ставіць помнік у двары.
Скульптуры жывёл ля цырка — на фоне галоўнага фасада. Помнік ля ЦУМа — таксама. Бабка з насеннем сядзіць на ўваходзе ў Камароўку. А Мулявін, ва ўсіх сэнсах герой Беларусі, у двары», — перажывае Блішч.
-
Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам
-
Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты
-
Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары