Свет66

Зніклыя маракі эсмінца ВМС ЗША знойдзеныя загінулымі

На амерыканскім эсмінцы «Фіцджэральд», пашкоджаным у выніку сутыкнення з кантэйнеравозам каля берагоў Японіі, знойдзены целы ўсіх семярых членаў экіпажа, якія былі абвешчаныя зніклымі без вестак. Іх целы знайшлі не ў моры, а ў затопленых каютах, паведамляе ВВС.

Аб выяўленні целаў зніклых маракоў гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце камандуючага 7-м флотам ВМС ЗША.

Іх знайшла выратавальная каманда, якая змагла ўвайсці ў памяшканні карабля ў тым месцы, куды прыйшоўся ўдар корпуса кантэйнеравоза.

«Зніклыя маракі знаходзіліся ў каютах, затопленых вадой. Цяпер іх перавозяць у ваенна-марскі шпіталь у Ёкасуцы, дзе будзе праводзіцца апазнанне», — гаворыцца ў заяве.

Імёны загінулых будуць абвешчаныя пасля апазнання.

Сутыкненне адбылося напярэдадні у 2:30 ночы па мясцовым часе за 100 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад японскага горада Ёкасука. Эсмінец сутыкнуўся з вялікім кантэйнеравозам, які ішоў пад сцягам Філіпінаў.

Справаздачы аб руху судоў у моры сведчаць аб тым, што гандлёвае судна, якое было прыкладна ўтрая цяжэйшае за ваенны карабель, здзейсніла раптоўны разварот прыкладна за 25 хвілін да крушэння. Чаму «Крыстал» змяніў курс, невядома.

Удар прыйшоўся ў правы бок корпуса ў раёне насавой надбудовы і радыёлакацыйнай станцыі.

Адразу ж пасля сутыкнення каманда карабля запрасіла дапамогі ў японскай берагавой аховы.

У выніку сутыкнення былі параненыя трое маракоў, у тым ліку капітан карабля Брус Бенсон. Іх эвакуіравалі верталётам і даставілі ў шпіталь у Ёкасуку.

Эсмінец базуецца на ваенна-марской базе ЗША ў порце Ёкасука. На яго ўзбраенні знаходзяцца крылатыя ракеты «Тамагаўк».

Раён, у якім адбыўся інцыдэнт, загружаны судамі, але і эсмінец «Фіцджэральд» — адзін з самых перадавых ваенных караблёў у свеце са складанай сістэмай радараў, адзначаў напярэдадні карэспандэнт Бі-бі-сі ў Токіа Руперт Уінгфілд-Хейс. Ён меркаваў, што будзе шмат пытанняў, чаму экіпаж не змог пазбегнуць сутыкнення з кантэйнеравозам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць