Усяго патроху8181

«Сцеражыцеся зводзіць мужоў з сям'і!» Як у Гродне змагаюцца са здрадамі

На гродзенскіх прыпынках з'явіліся вось такія абвесткі з «антырэкламай»: фотаздымак маладой дзяўчыны, яе нумар тэлефона і крык той, каго пакрыўдзілі. Яго моц выяўляецца ва ўжытым капслоку ды колькасці клічнікаў. 

«Гэтая беспрынцыповая асобіна зводзіць мужоў з сям'і. Яе не спыняць ні малое дзіця, ні цяжарная жонка, будзьце пільныя!», — прагнучы помсты, пацярпелы бок нават дадаў нумар тэлефона крыўдніцы.

Мы датэлефанаваліся дзяўчыне з фотаздымка, каб высветліць, чым адгукнуліся ёй абразлівыя аб’явы з яе нумарам тэлефона. Прадстаўляцца і неяк каментаваць сітуацыю яна адмовілася, адзначыла толькі, што ёй ужо не раз тэлефанавалі, але нічога дрэннага не казалі:

«Я не збіраюся ні перад кім апраўдвацца, калі гэта дама вырашыла зрабіць такую рэч — хай будзе на яе сумленні. Я гэтую праблему вырашу, вы не перажывайце».

Як гераіня будзе разбірацца з жыццёвым драматычным казусам — для нас застанецца загадкай. Але больш цікава, што ў гэтай сітуацыі зробіць мужчына ды што зробяць з ім.

Каментары81

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць