Грамадства99

«Бацюшка са свастыкай» паказаў у судзе, што атрымаў пісталеты ад РНЕ

У Мінску пачаўся суд над грамадзянінам Расіі Канстанцінам Бурыкіным, вядомым як «бацюшка са свастыкай». Яму выстаўлена абвінавачанне за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі, але з абцяжарваючымі абставінамі за паўторнасць ці групавое злачынства. Максімальна магчымая адказнасць па гэтым артыкуле — 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Бурыкін закрываў свой твар ад рэпарцёраў.

Канстанціна Бурыкіна затрымалі пры канцы лістапада 2016 года, тады ён яшчэ дэ-факта ўзначальваў Федэрацыю паўэрліфтынга Беларусі і быў бацюшкам у праваслаўным прыходзе вёскі Гатава пад Мінскам. 

«Наша Ніва» рабіла дэталёвае расследаванне жыцця і дзейнасці гэтага чалавека.

Чытайце таксама. Расследаванне: як «бацюшка са свастыкай» распараджаўся бюджэтнымі мільярдамі

Пракурор, зачытваючы абвінавачанне, расказаў, што Канстанцін Бурыкін у час з 2001 года набыў у невядомых асобаў, пры нявысветленых абставінах, некалькі пісталетаў — рэвальвер Наган (калібр 7,62) і Браўнінг (7,65). 

Некаторыя дэталі былі няспраўныя, але пасля замены пісталет можна было б выкарыстоўваць як зброю.

Таксама пракурор сказаў, што пры вобшуку ў лістападзе 2016-га ў кватэры Бурыкіна знайшлі некалькі (тры) патронаў рознага калібру для гладкаствольнай зброі.

Следства ўстанавіла, што Бурыкін насіў зброю з сабой, перасоўваўся разам са зброяй, чым парушыў артыкул 295 КК РБ — другую і трэцюю частку.

Што расказаў Бурыкін пра тыя пісталеты?

«У Рэспубліку Беларусь я прыехаў у 1995 годзе, ажаніўся, маю дазвол на жыхарства, чатырох дзяцей маю. У 1999 годзе быў рукапакладзены ў святара, скіраваны ў Гатава будаваць храм, пасля 17 гадоў праслужыў там.

У гэты перыяд, у 2000—2001 годзе, я быў прызначаны духоўнікам у РНЕ, тады арганізацыя не была забаронена, я іх акармляў 3—4 года, праводзіў духоўныя гутаркі, абрады. На адной з такіх сустрэч мне былі ўручаныя ў падарунак гэтыя пісталеты, якія ў мяне знайшлі.

Я спытаў, ці гэта не баявая зброя? Мне сказалі, што гэта старыя, няспраўныя, ніякіх праблем не будзе. Я прыняў у падарунак, захоўваў іх дома як добрую памяць ад гэтых людзей. Думкі выкарыстоўваць іх супрацьзаконна ў мяне не было, пасля мы з Гатава пераехалі ў Мінск, я іх туды перавёз, яны там захоўваліся», — сказаў Бурыкін.

«Падчас вобшуку ў лістападзе, у мяне знайшлі пісталеты і патроны ў маім сейфе і іншым пакоі. Пра існаванне патронаў я даведаўся падчас вобшуку. Я ў гэты час быў у ЗША, вырашаў пытанні па арганізацыі чэмпіяната свету па паўэрліфтынгу, мне пазваніла жонка і сказала, што ў нас дома вобшук і знойдзеныя патроны. Я пра іх існаванне не здагадваўся, пасля высветлілася, што гэта мой старэйшы сын Сяргей знайшоў іх на будоўлі, прынёс дадому. Я неяк у кватэры бачыў у цацках нейкія гільзы, я здзівіўся, узяў іх і паклаў у сейф, каб пасля разабрацца. Але забыў, праз розныя праблемы ў федэрацыі паўэрліфтынга», — патлумачыў таксама святар.

Паводле яго, сыну на той момант было 10—11 гадоў.

Бурыкін кажа, што сам вобшук — гэта вынік паклёпаў «дабразычліўцаў», якія зайздросцілі ягоным поспехам у кіраўніцтве федэрацыяй паўэрліфтынга і пісалі заявы ў міліцыю.

Віну ён прызнае цалкам, кажа, што адэкватны чалавек і каб ведаў, што гэтак можа падставіць сябе і сваю вялікую сям'ю, то выкінуў бы гэтыя пісталеты ці здаў бы ў міліцыю.

Тут суддзя пачаў задаваць пытанне пра РНЕ, ён пацікавіўся, якім чынам Бурыкін звязаўся з гэтай арганізацыяй, ці быў у курсе ідэалогіі, якую вызнае РНЕ.

«Яны звярнуліся ў епархіяльнае ўпраўленне, папрасілі святара, гэта год 2000 прыкладна, — сказаў Бурыкін.

— Мне супрацоўнікі епархіі сказалі, што могуць пазваніць людзі: «Хочуць сустрэцца, пагаварыце з імі, дапамажыце, гутарку духоўную правядзіце, пасля справаздачу дасцё. Недзе 4—5 сустрэч было за час работы з імі, я здаваў справаздачу Філарэту. Са мной ад РНЕ кантактаваў Андрэй Саковіч.

Я праводзіў малебны, абрады розныя. Пра ідэалогію — я і раней ведаў, калі мне прапанавалі акармляць, мяне гэта зацікавіла, спачатку нічога такога не бачыў, але пасля ўжо былі вельмі рэзкія выказванні, якія для мяне непрымальныя. Я зразумеў, што прысутнічае дэструктыўнасць, пра што я дакладваў Філарэту, і мне маё кіраўніцтва царкоўнае загадала спыніць кантакты — гэта 2003 або 2004 год — яны ўжо былі прызнаныя экстрымісцкай арганізацыяй, я спыніў кантакт».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць