Генеральная пракуратура запатрабавала заблакаваць сайт «Спутнік і пагром» як рэсурс «нацыяналістычнага кірунку». Адпаведнае распараджэнне накіравана ў Раскамнагляд.
Разам са «Спутнікам і пагромам» у рэестр забароненых сайтаў будуць дададзеныя «Русский сектор», «Правый взгляд» і іншыя, гаворыцца ў паведамленні ведамства. Усяго ў спісе шэсць сайтаў.
«Указаныя рэсурсы прапагандуюць ідэі нацыянальнай і рэлігійнай варожасці, што фармуе пагрозы грамадскай бяспекі, падахвочвае да экстрэмізму», — адзначылі ў Генпракуратуры Расіі.
У рэестры Раскамнагляда сказана, што абмежаванне доступу ўведзена з 5 ліпеня.
Нагадаем, што ў студзені Мінінфармацыі Беларусі прыняла рашэнне пра абмежаванне доступу да «Спутніка і пагрома»
Каментары