Беларусь не падтрымала Расію ў ацэнцы рэзалюцыі па Украіне, вынесенай на разгляд Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Украіна высунула праект рэзалюцыі «Аднаўленне суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», які ўтрымлівае 36 пунктаў. Усе яго палажэнні Расія прадказальна назвала «хлуснёй».
«У нас знойдзецца 136 пунктаў, якія даказваюць нелегітымнасць і абсалютную немагчымасць супрацоўніцтва з цяперашнімі кіеўскімі ўладамі, якія вядуць грамадзянскую вайну ў адносінах да свайго мірнага насельніцтва, у тым ліку і рускіх», — заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі, віцэ-спікер Дзяржаўнай думы Расіі Пётр Талстой.

«Нашы паважаныя калегі, у тым ліку і калегі з Беларусі, не падтрымалі нас па ўкраінскай рэзалюцыі», — прызнаўся Талстой у каментары Sputnik.by.
Каментары