Грамадства1111

Сурвілла заклікае не дапусьціць падпарадкаваньня беларускай СПА Расеі

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла зьвярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу.

«Дарагія суродзічы беларусы, як вы ўжо, магчыма, заўважылі, зьвяртаюся да вас з адкрытымі лістамі рэдка, і толькі калі ўважаю, што жыцьцё вашае і беларуская дзяржава ў вялікай небясьпецы, — гаворыцца ў лісьце Івонкі Сурвіллы. — Сёньня пішу вам ў сувязі з падзеямі ў Грузіі і праектам А. Лукашэнкі падпісаць новыя вайсковыя дамовы з Масквой.

У час, калі ўвесь дэмакратычны сьвет асудзіў маскоўскую агрэсію супраць Грузіі Лукашэнка паехаў сустракацца з пуцінскім паплечнікам не дзеля таго, каб выступіць у абарону пакрыўджанай сувэрэннай дзяржавы, а наадварот – каб павіншаваць злачынныя ўлады суседняй імпэрыі зь іх «прыгожай» агрэсіяй».

«Дарагія суродзічы, — піша старшыня Рады БНР, — з жалем гляджу, як некаторыя з вас, замест каб абурацца гэтай ацэнкай падзеяў у Грузіі ад вашага імя, вераць вераць крамлёўскай прапагандзе і ўважаюць яе слушнай і прымальнай. Ды каб гэта было ўсё! Ад вашага імя, ад імя зьнямелага беларускага народу, якому не дазволена выказваць сваіх здаровых меркаваньняў ні на гэтую, ні на ніякую іншую тэму, цесна зьвязаную зь ягонай будучыняй, кіраўнік беларускай дзяржавы абяцае маскоўскім сатрапам уваходзіць зь імі ў новыя «абаронныя» дамовы, якія ізноў уцягнуць наш народ у чужыя войны і зробяць яго першай ахвярай любога канфлікту Расеі з рэштай сьвету».

«Дарагія суродзічы, — зьвяртаецца старшыня Рады БНР да беларусаў, — не дазвольце, каб такое пагадненьне зьдзейсьнілася. Не дазвольце, каб варожыя вам людзі гандлявалі вашай радзімай і вашым жыцьцём! Вайсковае пагадненьне з Масквой – гэта новы захоп вашага найдаражэйшага скарбу, зямлі вашых продкаў, вашых дзетак, вашых унукаў.

Абавязкам кожнага з нас ёсьць бараніць гэты Богам дадзены нам край. Прашу Усёмагутнага, каб данёс да вас мой голас. Каб вы пачулі і зразумелі, да якой ступені сёньняшнія падзеі пагражаюць вашай будучыні. У дачыненьні да Грузіі, Расея паказала свой сапраўдны твар. Паказала яшчэ раз, што паняцьці маральнасьці і людзкой годнасьці для яе ёсьць паняцьцямі чужымі, незразумелымі. Гэтак, як яна напала на маленькую Грузію, гэтак яна скарыстае першую нагоду – альбо прыдумае яе – каб прыслаць свае танкі ў Беларусь. Тады будзе запозна, дарагія суродзічы, бараніцца. Бараніцца трэба цяпер».

«Але перад гэтым пратэстуйце ўсімі сіламі супраць заключэньня псэўда-абароннай дамовы з Расеяй, бо станецца ён нашай супольнай магілай», — завяршае свой ліст старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню61

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню61

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць