Грамадства1111

Літоўскі дэпутат паскардзіўся ў пракуратуру на Сяргея Ціханоўскага

Прадстаўнік Нацыянальнага аб’яднання ў Сейме Вітаўтас Сініца звярнуўся ў Генпракуратуру, каб яна ацаніла, ці не парушаюць выказванні Сяргея Ціханоўскага аб магчымасцях стварэння ў Літве беларускіх аўтаномных астравоў палажэнняў Крымінальнага кодэкса і прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, паведамляе Lietuvos Rytas.

Вітаўтас Сініца. Скрыншот відэа з інстаграма палітыка.

«Ціханоўскія не асуджаюць літвінізм, заклікаюць Сейм разам шукаць гістарычную праўду пра Вялікае Княства Літоўскае, быццам Літва яшчэ яе не знайшла, на сваіх псеўдапашпартах прысвойваюць сабе сімвал «Віціса» («Пагоні»), крытыкуюць абмежаванні міграцыйнай палітыкі і, у рэшце рэшт, загаварылі пра «астравы»,— заяўляе В. Сініца.

Паводле яго, на фоне вайны ва Украіне падобныя прапановы павінны быць ацэнены асабліва сур’ёзна, паколькі менавіта з такіх дзеянняў і пачалася расійская агрэсія супраць Украіны.

«Сам С. Ціханоўскі нядаўна публічна захапляўся анексіяй Крыма, здзейсненай Расіяй. Тут няма апраўданняў і нават няма двухсэнсоўнасці. У Літве ўжо некаторы час развіваецца своеасаблівая альтэрнатыўная Беларусь у выгнанні, толькі С. Ціханоўскі адзін так неабачліва і адкрыта гэта назваў», — сцвярджае дэпутат Сейма.

У звароце ў пракуратуру В. Сініца адзначае, што частка 1 артыкула 121 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае крымінальную адказнасць для тых, хто «удзельнічаў у групе, якая мае мэту незаконным спосабам змяніць канстытуцыйны лад Літоўскай дзяржавы, пасягаць на яе незалежнасць, парушыць тэрытарыяльную цэласнасць».

Раней Сініца на гэтым тыдні звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў Літвы з просьбай аб скасаванні акрэдытацыі Офіса Святланы Ціханоўскай. Гэтую акрэдытацыю ў 2021 годзе надаў тагачасны міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.

У інтэрв'ю праекту «Жыццё-маліна» ў пачатку ліпеня Сяргей Ціханоўскі сказаў, што ў выпадку няўдачы звяржэння рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, беларусы, якія пакінулі радзіму, маглі б ствараць «астравы» з аўтаноміяй.

«Я хачу жыць у Беларусі, у турме шмат пра гэта думаў. Калі беларусы не захочуць змагацца, не будуць верыць мне — няхай вераць камусьці іншаму, галоўнае, каб яны змагаліся, каб гэта дало вынік. Калі гэта не дае выніку… Я пачну ствараць такія астравы. У Расіі была такая нямецкая аўтаномная вобласць, нешта падобнае, была і яўрэйская. Мы можам развівацца і так. Краіна — гэта ж людзі», — гаварыў былы палітвязень.

Але потым пасля розгаласу ў літоўскіх СМІ і нават каментара прэзідэнта Гіатанаса Наўседы былы палітвязень растлумачыў падрабязней, што меў тады на ўвазе.

«Мне шкада, што мяне няправільна зразумелі. Ніхто і ніколі не будзе ствараць ніякіх аўтаномных акруг і астраўкоў у Літве. Беларусы бязмерна ўдзячныя Літве за гасціннасць, мы паважаем суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Літвы, — сказаў Сяргей Ціханоўскі. — Я заклікаю беларусаў працягваць барацьбу з рэжымам Лукашэнкі. Не забываць сваю мову і культуру, мець зносіны паміж сабой, дапамагаць адно аднаму. Наша задача — вярнуць сваю краіну, а пакуль мы ў выгнанні — не страціць паміж сабой сувязь. 

Зразумейце, я прадпрымальнік. І я хацеў прапанаваць беларусам у ЕС стварыць бізнэс-хабы, для беларускіх прадпрымальнікаў, каб яны і іх сем'і размаўлялі паміж сабой. Бо шмат таленавітых і кваліфікаваных спецыялістаў пераехалі сюды праз рэпрэсіі. Я і да 2020-га дапамагаў людзям, і цяпер — хачу ім дапамагчы. Менавіта гэта я меў на ўвазе і пра гэта казаў больш падрабязна ў сваіх папярэдніх інтэрв'ю.

Вітаўтас Сініца — палітолаг, філосаф і адзіны ў Сойме Літвы дэпутат ад нацыяналістычнай партыі Нацыянальнае аб'яднанне. Партыя сабрала 2,93% галасоў на выбарах 2024 года і па партыйных спісах у парламент не прайшла, але Сініца ў другім туры перамог у віленскай акрузе Каралінішкі-Замачак свайго суперніка з партыі «Саюз Айчыны».

Каментары11

  • %
    26.07.2025
    Гэта чарговая дэманстрацыя нянавісць да беларусаў. А Ціханоўскі і яго дурныя выказваньні проста нагода, пагатоў сам імкнецца стацца нагодай
  • Ptolemaeus
    26.07.2025
    пакараць яго
  • Аляксандр
    26.07.2025
    Літоўцы ніяк не могуць прыняць той факт, што ВКЛ — гэта не толькі іх гісторыя і дасчгненні

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу5

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

«Хоць цэглай сцірай», або нізкі статус». Гутарка з хлопцам, якога прымусілі ў калоніі знішчыць тату з Пагоняй2

«Дзе грошы, Франак?» Вячорка тлумачыць сістэму міжнароднай дапамогі грамадзянскай супольнасці і куды ідуць 30 млн ад ЕС53

У Століне да юбілею горада адкрылі сквер без травы і дрэваў, але з металічным сталом8

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні7

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў1

Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу5

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць