Свет1212

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў

Белы дом сур’ёзна адрэагаваў на з'едлівую пародыю на Дональда Трампа ў новай серыі мультсерыяла «Саўт-парк» (South Park), дзе Сатана адхіляе любоўныя замахі «Трампа», бо ў таго — малы пеніс. Прэс-сакратарка Белага дома заявіла, што гэты серыял ужо даўно нікому не цікавы, а ягоныя стваральнікі выдаюць нясмешныя сюжэты, піша Бі-бі-сі.

South Park

Новая серыя «Саўт-парка» — першая пасля двухгадовага перапынку і першая ў 27-м сезоне — выйшла на канале Comedy Central у гэтую сераду.

Увогуле ў гэтай новай серыі аўтары абвінавачваюць нядаўніх прыхільнікаў Трампа ў крывадушнасці, а самога Трампа — у двудушнасці і карыслівасці.

Сцены Белага дома ў мультфільме завешаныя партрэтамі аголенага Трампа ў каралеўскіх мантыях, сам Трамп, распранаючыся дагала, скача ў сваёй спальні ў ложак да Сатаны, а той адхіляе яго любоўныя замахі.

Калі прэм’ер-міністр Канады пратэстуе супраць уведзеных Трампам пошлін, той заяўляе, што разбамбіць Канаду, «як толькі што разбамбіў Ірак».

«Мне здаецца, ты бамбіў Іран», — адзначае канадзец.

«А, Ірак, Іран — якая розніца!» — адказвае Трамп.

Серыя заканчваецца «рэкламным ролікам» Трампа, абавязак паказваць які мульцяшны Трамп навязвае жыхарам Саўт-Парка, што паўсталі супраць яго.

У роліку — ужо не мультыплікацыйным — створаны ШІ Трамп брыдзе па пустыні, паступова зрываючы з сябе ўсю вопратку, урачысты голас за кадрам апавядае, які ён адважны і мэтанакіраваны. Затым ужо зусім голы Трамп падае, з-за вялізнага жывата выглядае пеніс з вочкамі і гучыць фінальная фраза: «Трамп. Яго пеніс — мізэрны, але яго любоў да нас — велізарная!»

Намесніца прэс-сакратаркі Белага дома Тэйлар Роджэрс, каментуючы гэтую пародыю, заявіла, што «Саўт-парк» нікому не цікавы ўжо 20 гадоў і «выдае банальныя ідэі, адчайна спрабуючы прыцягнуць да сябе ўвагу».

«Прэзідэнт Трамп усяго за паўгода выканаў больш абяцанняў, чым любы іншы прэзідэнт у гісторыі нашай краіны, і ніякае трэцясортнае шоу не пераб’е шэраг перамог прэзідэнта Трампа», — сказала Тэйлар Роджэрс.

Стваральнікі «Саўт-парка» Мэт Стоўн і Трэй Паркер у чацвер на фестывалі Comic-Con у Сан-Дыега распавялі, што яны чатыры дні спрачаліся з прадзюсарамі, зацерці пеніс ці не. Тыя патрабавалі зацерці. У выніку Стоўн і Паркер, па іх словах, вырашылі прымаляваць пенісу вочкі, каб пазбегнуць зацірання.

Пазоў, звальненне, зліццё

Усяго некалькі дзён таму Стоўн і Паркер падпісалі з уладальнікамі канала Comedy Central, кампаніяй Paramount, дамову аб эксклюзіўных правах на паказ серыяла па ўсім свеце на суму 1,5 мільярда даляраў.

У гэты самы час Paramount дамагаецца ад урада згоды на шматмільярдную здзелку — зліццё з кампаніяй Skydance.

Paramount таксама валодае тэлекампаніяй CBS, і ў гэтым статусе на пачатку ліпеня вырашыла выплаціць 16 мільёнаў даляраў, каб не даводзіць да суда іск Трампа з нагоды адрэдагаванага інтэрв’ю Камалы Харыс, выпушчанага ў эфір перад лістападаўскімі выбарамі.

Палітыкі з Дэмакратычнай партыі заявілі, што гэта быў дрэнна замаскіраваны хабар Трампу, каб той не перашкаджаў зліццю.

Манера Трампа падаваць пазовы на велізарныя сумы таксама абыграна ў новай серыі «Саўт-Парка».

На мінулым тыдні CBS абвясціла пра закрыццё папулярнага вядучага вячэрняга шоу Стывена Кольбера, які востра крытыкаваў Трампа. Кампанія заявіла, што робіць гэта па фінансавых прычынах, але апаненты ёй не паверылі.

Каментары12

  • Прарок-трампісд
    25.07.2025
    Абразілі геніяльнага Прэзідэнта
  • Ё
    25.07.2025
    Прарок-трампісд, Праблема ў тым, што абражаць можна толькі Трампа. А вось ні пра Абаму, ні пра Байдэна нічога падобнага не было.
  • .
    25.07.2025
    Той узровень, на якім сам Трамп (і яго прыхільнікі, да самых падлапідарных) зразумеюць.
    Пра хлусню, лагічныя несупадзенні, правы чалавека, недамоваздольнасць, здраду хаўруснікаў і г.д. - занадта складана. А пра дык ясна ўсім.

Цяпер чытаюць

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін36

«Смачна з'еў кукурузу, аж сліна цякла». Беларус пайшоў у лес у грыбы і раптам сутыкнуўся з мядзведзем4

З нядзелі на межах Беларусі запрацуе новая сістэма ўезду ў краіны ЕС. Як яна будзе працаваць?

У панядзелак чакаецца мокры снег

Ніякага змякчэння санкцый, пакуль Беларусь рухаецца ў бок таталітарызму57

У Мінску двое 13‑гадовых забралі ў бацькоў грошы і перадалі 19‑гадовай студэнтцы-юрыстцы, што прыехала з іншай краіны7

Ціханоўская павіншавала Марыю Карыну Мачада з Нобелеўскай прэміяй міру5

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада33

Ля Інстытута культуры знеслі савецкі двухпавярховік. Заказчыкам выступіла Акадэмія нацыянальнай бяспекі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць