Улада33

Лукашэнка: Беларуская ініцыятыва «Хельсінкі-2» адлюстроўвае занепакоенасць негатыўнымі тэндэнцыямі ў рэгіянальных працэсах

Беларуская ініцыятыва «Хельсінкі-2» адлюстроўвае занепакоенасць негатыўнымі тэндэнцыямі развіцця рэгіянальных працэсаў. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах замежнай палітыкі Беларусі на сучасным этапе.

«Гэты крок не трэба ўспрымаць як нейкую гучную міжнародную ініцыятыву дзеля ініцыятывы. Ён у першую чаргу адлюстроўвае нашу ацэнку і занепакоенасць негатыўнымі тэндэнцыямі развіцця рэгіянальных працэсаў», - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, правядзенне ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ стала адным з відавочных сведчанняў прызнання новай ролі Беларусі. Краіна ўпершыню прымала такі маштабны палітычны міжнародны форум. «Важна і тое, што перад удзельнікамі сесіі беларускім бокам была вылучана ідэя запуску новага Хельсінкскага працэсу - шырокамаштабнага дыялогу паміж Усходам і Захадам, накіраванага на пераадоленне існуючых супярэчнасцей паміж дзяржавамі на прасторы Еўразійскага рэгіёна», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік краіны таксама папрасіў не забываць і максімальна актыўна папулярызаваць беларускую ідэю супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, не ўпускаючы і кітайскі складнік. Гэта ініцыятыва карысна як для Беларусі, так і для Расіі, краін Захаду і Усходу. «Я чакаю ад Міністэрства замежных спраў глыбокага аналізу сусветных працэсаў, што адбываюцца, і канкрэтных ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне бяспекі ў рэгіёне і павышэнне аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне. Нас павінны бачыць. І пазіцыю нашай краіны абавязаны ўлічваць», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць