Ад рэдакцыі3232

Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь

Новая дамова аб непарушнасці межаў у Еўропе, калі яна будзе, павінна датычыць і нашай краіны. Гэта пункт, пад якім падпісаліся б і Лукашэнка, і Ціханоўская. Каментар Рэдакцыі.

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі. Архіўнае фота AP Photo/Ben Curtis, File

Спецпрадстаўнік Трампа Уіткоф назваў «прарыўнымі» дамоўленасці ЗША і Расіі па гарантыях бяспекі для Украіны і Еўропы.

«Мы дамовіліся пра сур'ёзныя гарантыі бяспекі, якія я б ахарактарызаваў як тыя, што змяняюць правілы гульні. Мы не думалі, што апынёмся настолькі блізкія да пагаднення аб абароне [Украіны] па артыкуле 5 з боку Злучаных Штатаў, заканадаўчым замацаванні ў Расійскай Федэрацыі абавязацельства не замахвацца на іншыя тэрыторыі пасля кадыфікацыі мірнага пагаднення, а таксама заканадаўчым замацаванні ў Расійскай Федэрацыі абавязацельства не нападаць на іншыя еўрапейскія краіны і не парушаць іх суверэнітэту. Так што мы прыйшлі да пагаднення, і гэта яшчэ не ўсё», — сказаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стывен Уіткаф.

Уіткаф можа выдаваць жаданае за рэальнае або не да канца разумець рэальных прапаноў. Але, калі такая дамова сапраўды абмяркоўвацца, то гэта, напэўна, пункт, які падтрымалі б і Лукашэнка, і Ціханоўская.

Усе разумеюць, што дамовы з Расіяй не вартыя паперы, на якой яны падпісаныя, і Масква будзе іх трымацца толькі тады, калі не будзе мець сілаў іх парушыць. Гэтыя дамовы будуць трымацца толькі да тае пары, пакуль еўрапейскія краіны, у тым ліку і Украіна, будуць дастаткова моцныя, каб адбіць напад.

Тым не менш, для шанцаў Беларусі здабыць рэальную незалежнасць у будучыні важна, каб Беларусь была часткай новай дамовы аб непарушнасці межаў у Еўропе, калі яна будзе. Нават калі Беларусі зараз не ўдасца вырвацца з-пад расійскага кантролю, гэта дапаможа ў будучыні.

Калі на стале сапраўды ляжыць такая дамова, то і Офісу Святланы Ціханоўскай, і мінскім дыпламатам мусова мабілізавацца, каб гэтага дасягнуць. І дай бог каб вызваленне палітзняволеных без дэпартацыі іх было часткай гэтага рашэння.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары32

  • 100%
    17.08.2025
    Слушна.
  • %
    17.08.2025
    А чаго на яе (Беларусь) нападаць? Яна і гэдак пад акупацыяй без адзінага стрэла
  • .
    17.08.2025
    Слушна.

    Пры гэтым можна ж не нападаць, а проста ўвесці войскі "для падтрымкі і стабілізацыі легітымнай ўлады саюзнікаў". Такое таксама замацавана ў заканадаўстве.
    І не адбіраць суверэнітэт, а "пагадзіцца с просьбай сяброўскага народу, выказанай на рэферэндуме".
    Нарэшце тэрыторыя можа доўгі час боўтацца ў "шэрым статусе", нібыта і нейкі суверэнітэт застаўся, і нападу не было.

Цяпер чытаюць

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа7

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць працаваць над мірным планам Трампа31

Вогненны цягнік пад Брэстам: калі хацеў у Маларыту, а трапіў у Хогвартс1

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Купянска7

Ці ахвяраваць сваімі кроўнымі для праекта культурнага адпачынку па-салехардску? Пра туркомплекс у Красках4

Аэрапорт у Вільні зноў закрылі праз метэазонды22

Дзяцей з беларускага спартыўнага клуба прывезлі памаліцца ў вайсковы храм пад Масквой7

Сілавікі запрашаюць беларусаў на кастынг. Каб трапіць у «фільм», трэба расказаць пра ўдзел у пратэстах7

Цераз Прыпяць пабудуюць цалкам новы мост3

Вэнс выказаўся за аднаўленне гандлёвых і культурных абменаў паміж Украінай і Расіяй14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа7

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць