Грамадства1414

Педработнікам змогуць павышаць зарплату за кошт пазабюджэтных сродкаў

Педагагічным работнікам змогуць павышаць зарплату за кошт пазабюджэтных сродкаў, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч, каментуючы пастанову Савета Міністраў ад 14 ліпеня 2017 года нумар 530.

У дакуменце прапісаны механізм выкарыстання пазабюджэтных сродкаў на аплату працы педагагічных работнікаў. Кіраўнікі дзяржустаноў адукацыі пры аказанні платных паслуг дадатковай адукацыі змогуць устанаўліваць павышаную стаўку першага разраду. Але яна не павінна перавышаць двухкратны памер тарыфнай стаўкі першага разраду (з 1 студзеня 2017 года яна складае Br31).

Такі механізм прыменены для павышэння аплаты працы педагагічных работнікаў у Беларусі ўпершыню. Гэта павінна стымуляваць установы адукацыі больш актыўна зарабляць сродкі для папаўнення пазабюджэтнага фонду.

Як паведамлялася, згодна з пастановай нумар 530, дзяржустановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі на платнай аснове, пры аплаце працы педагагічных работнікаў (акрамя кіраўнікоў), якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі зместу такіх адукацыйных праграм, за кошт атрыманых ад названай дзейнасці пазабюджэтных сродкаў, могуць прымяняць тарыфную стаўку першага разраду ў памеры, што не перавышае двухкратны памер тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, атрымліваючых субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Тарыфная стаўка першага разраду, што вызначаецца дзяржаўнай установай адукацыі ў прадугледжаных пастановай памерах, падлягае ўзгадненню з дзяржорганам, у падпарадкаванні якога знаходзiцца гэта ўстанова адукацыі.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары14

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць