Эканоміка1616

Падатковая спытае, адкуль грошы, калі выдаткі перавысілі даходы на 3000 даляраў

Ад 15 ліпеня набыла сілу пастанова Савету міністраў, згодна зь якой падатковы орган можа запатрабаваць дэклярацыю, калі мае інфармацыю ад КДБ, МУС, Камітэту дзяржкантролю, пракуратуры ці сьледчых аб перавышэньні кошту ўласнасьці фiзычнай асобы, і расходаў над даходамі, атрыманымі з законных крыніцаў.

Сума «перавышэньня» — ня менш як 250 базавых велічынь (5750 рублёў — каля 3000 даляраў на момант публікацыі). Такое «перавышэньне» роўнае 7,2 сярэдняга заробку беларуса паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Патрабаваньне аб дэклярацыі (за мінулы каляндарны год або мінулыя месяцы бягучага году) будуць даваць пад подпіс «падазраванаму». Калі той цягам 30 дзён з атрыманьня патрабаваньня не прадставіць дэклярацыю, на суму перавышэньня (падлічанага паводле ўласных зьвестак падаткавікоў) налічаць падаходны падатак (па змаўчаньні 13%).

Прадстаўленьне дэклярацыі можа быць перанесенае на ня больш як тры месяцы паводле рашэньня начальнікаў інспэкцыяў, міністра па падатках і зборах або яго намесьнікаў. Прычынамі могуць быць, напрыклад, часовая непрацаздольнасьць або знаходжаньне за межамі Беларусі.

У дэклярацыі ня трэба пазначаць асабістыя рэчы цаной да 2000 базавых велічыняў (46 тысяч рублёў або 23,4 тысячы даляраў). Але паводле новай рэдакцыі закону дэкляраваць трэба нават маёмасьць, што яшчэ будуецца, машынамесцы ў паркінгах жылых дамоў і долі ў статутных фондах на суму больш за 2000 базавых велічыняў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

Нечаканы эфект: папулярны сродак ад вугроў можа дапамагчы мужчынам стаць бацькамі

Памятаеце мінчука, які разам з маці прапусціў цела забітай дзяўчыны праз мясарубку? Дзядок кажа, што ён у турме звар'яцеў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць