Навука і тэхналогіі44

У Індыі запусцілі цягнік, які амаль цалкам працуе на сонечных батарэях

Нядаўна спецыялісты кампаніі Indian Railways правялі выпрабаванні пасажырскага цягніка на сонечных батарэях. Па заяве экспертаў, якая была зробленая выданню Engadget, такі цягнік дазволіць эканоміць 21 тысячу літраў дызельнага паліва за год, піша hi-news.ru.

Сонечныя батарэі размешчаныя, як няцяжка здагадацца, на даху цягніка і могуць генераваць да 20 кілават-гадзін энергіі за суткі. Батарэя цягніка дазваляе назапасіць лішак электраэнергіі і выкарыстоўваць яго ў начны або пахмурны час сутак. Напэўна, шмат хто задасць пытанне: «А чаму цягнік «амаль цалкам» працуе на сонечнай энергіі?». Справа ў тым, што цягне вагоны звычайны дызельны лакаматыў. На энергіі адзінай зоркі Сонечнай сістэмы будуць працаваць толькі вузлы абслугоўвання пасажыраў: асвятленне вагонаў, інфармацыйныя дысплэі, вентылятары, аўтаматычныя дзверы і многае іншае.

Але нават нягледзячы на гэта, эканомія паліва і клопат аб навакольным асяроддзі будзе вельмі вялікі. Да прыкладу, па падліках спецыялістаў, калі перавесці на сонечную энергію ўсе 11 000 цягнікоў, якія штодня курсіруюць па чыгунцы Індыі, то на працягу 10 гадоў такі падыход дазволіць ашчадзіць каля $6,3 мільярда. 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць