Навука і тэхналогіі44

Існаванне гіганцкага чорнага лебедзя даказана

Навукоўцы знайшлі генетычныя доказы існавання гіганцкіх лебедзяў, якія жылі ў Новай Зеландыі і вымерлі прыкладна ў 1450 годзе. Даследаванне было апублікаванае ў часопісе Proceedings of the Royal Society B.

Велізарныя чорныя лебедзі вымерлі пасля таго, як з Палінэзіі ў XIII стагоддзі сюды прыбылі людзі. Навукоўцы доўга спрачаліся, ці існавала на самай справе Пууве — гіганцкая падобная на лебедзя птушка. Пра яе вядома з легенд карэннага насельніцтва архіпелага Чатэм, размешчанага за 650 км на ўсход ад выспаў Новай Зеландыі. 

Даследчыкі з універсітэта Атага параўналі ДНК 47 аўстралійскіх чорных лебедзяў, якія жывуць сёння, з ДНК 39 закамянелых птушак, якія былі знойдзеныя на тэрыторыі Новай Зеландыі і бліжэйшых астравоў.

Аналіз ДНК паказаў, што генетычна чорны аўстралійскі лебедзь аддзяліўся ад гіганцкага суродзіча каля аднаго-двух мільёнаў гадоў таму. Навукоўцы выказалі здагадку, што ў гэты час аўстралійскія чорныя лебедзі мігравалі ў Новую Зеландыю, і ўжо тут ператварыліся ў асобны від, які навукоўцы назвалі Poūwa.

Навазеландская птушка была на 20-30% цяжэйшай за сучасных аўстралійскіх асобін — яе маса магла дасягаць дзесяці кілаграм (маса сучасных чорных лебедзяў не перавышае дзевяці кілаграм). Акрамя таго, у дагістарычнага лебедзя былі больш доўгія ногі, а крылы трохі карацейшыя. Гэта кажа пра тое, што яны ляталі толькі ў выпадку вострай неабходнасці. На востраве не было драпежнікаў-сысуноў, таму іх адзінымі ворагамі маглі быць арлы, як і ў выпадку з гіганцкімі вымерлымі птушкамі моа.

Чытайце таксама: Гісторыя птушак моа вышынёй 3,5 метра, якія былі знішчаныя 500 гадоў таму, але, магчыма, яшчэ існуюць

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць