Ежа1313

У Еўропе пачнуць прадаваць напоі з мяса

Нямецкі мяснік Петэр Класен выпусціць на рынак напоі з мяса, паведамляе Die Welt.

dpa

Прадукт паступіць у продаж у верасні ў Германіі. Па словах Класена, ён ужо заключыў дамовы з вытворцамі ў Люксембургу, Бельгіі і Францыі.

«Мы назіраем вялікую цікавасць. Нічога падобнага яшчэ не існуе», — адзначыў мяснік, дадаўшы, што падаў заяўкі на міжнародны патэнт.

На дадзены момант Класен распрацаваў лінейку з трох смакаў: «Стэйк», «Бамбейская ялавічына» і «Каралеўская курыца». Каб прыгатаваць напой, мяса з гароднінай вараць у булёне і здрабняюць у пюрэ да кансістэнцыі какавы. Пасля гэтага вадкасць расфасоўваюць па бутэльках і стэрылізуюць.

Па словах 55-гадовага мясніка, такім чынам астуджаны напой можна захоўваць год. Ён таксама лічыць, што атрыманую субстанцыю зручна выкарыстоўваць для патрэб арміі і гуманітарнай дапамогі.

Рэцэпт Класен разам са сваім сынам Філіпам і поварам Штэфанам Кімелем распрацоўваў на працягу трох гадоў. «Будзе шмат прыхільнікаў, але гэтак жа шмат будзе праціўнікаў, якія палічаць агіднай ідэю піць мяса», — лічыць мяснік.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?29

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce2

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі5

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд9

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці5

Уручаныя прэміі «Залатой маліны»1

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць1

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум4

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?29

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць