Улада3535

Калі ўсюды ўсё ў краіне па-расейску

У Маладзечне сфармаваная адна на ўвесь горад беларускамоўная кляса. Нашто нам ісьці ў беларускамоўныя клясы, калі ў краіне ўсюды ўсё стала па-расейску? - пытаюцца бацькі.

Па звестках аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкаму, выбраць клас з беларускай мовай навучання ёсць магчымасць у чатырох сярэдніх навучальных установах горада: СШ №№ 1, 5, 9 і гімназіі №10.

Калі ж мы патэлефаналі ў школы, аказалася, што першы клас з беларускай сёлета ёсць толькі ў школе №9.

Як патлумачыла намесніца дырэктаркі школы па вучэбнай рабоце ў пачатковых класах Валянціна Прыпутневіч, гэта клас з мастацкім ухілам, у які бацькі аддалі дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі развіцця. Навучанне на беларускай мове вядзецца толькі таму, што настаўніца шмат гадоў выкладае выключна па-беларуску.

Калісьці, у 1984 г., расказвае Валянціна Прыпутневіч, па ініцыятыве бацькоў у школе ўзьнік першы беларускі клас. У ім было 18 вучняў.

"Гэта быў вельмі моцны клас, які помняць усе, - кажа намесніца дырэктаркі. – 16 з яго вучняў паступілі ў ВНУ. Пасля стварылі два класы, потым – тры. Потым уся школа стала беларускай".

Валянціна Прыпутневіч распавядае, што

ў свой час у беларускія класы ішоў адбор, далёка не кожны мог у іх трапіць. Пазней адбору не стала. А калі тры гады таму ўвялі расейскую мову, ахвотных у беларускія класы не знайшлося.

"Мы б хацелі захаваць беларускую мову, -- кажа намесніца дырэктаркі. – Але ў мяне ўсё часцей узнікае пытанне: а ці патрэбная яна цяпер каму? Галоўную ролю адыгрывае жаданне бацькоў. Калі яны хацелі па-беларуску, было па-беларуску, калі хочуць па-расейску, мы не можам ім адмовіць".

Тая ж сітуацыя і ў іншых школах. Беларуская гімназія № 10 ужо проста гімназія без слова "беларуская".

Намесьніца дырэктаркі па вучэбнай рабоце ў пачатковых клас Галіна Сянкевіч кажа:

"Сёлета ніводны чалавек не выбраў беларускую мову навучання. Разумееце, ніводны!
Летась было восем ахвотных. Але, вядома, для васьмі чалавек клас не адкрыеш. Класы набіраюць настаўнікі, якія ўсё жыццё выкладаюць толькі па-беларуску і ведаюць мову дасканала. Але што мы можам зрабіць, калі бацькі кажуць, што інакш пойдуць у іншую школу. Мы таксама не можам губляць добрых вучняў.
Прычыну называюць адну і тую ж: як дзеці будуць пасля паступаць і вучыцца: калі ўсюды ўсё па-расейску".

У пятай школе апошнія беларускія класы былі набраныя сем гадоў таму. У першай – летась. У гэтым годзе ў СШ № 1 імя Янкі Купалы звярнулася трое ахвотных ў беларускі клас.

"Раней мы набіралі па сем такіх класаў з 30 вучнямі ў кожным, -- кажа намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ў пачатковых класах Лідзія Бяляўская. – Але тады час быў іншы".

Каментары35

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая77

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

У Віцебску спрабуюць прадаць раскошную камяніцу з эркерамі, якую за дзесяць гадоў давялі да поўнага разбурэння1

Сабрана пятая частка экстраннага збору на дапамогу вызваленым палітвязням

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў19

Лідары ЕС не змаглі пераканаць Венгрыю разблакаваць крэдыт Украіне на 90 млрд еўра5

Ці варта хаваць свае сакрэты? І як зразумець, калі варта сказаць праўду, а калі — не?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая77

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць