Здарэнні1010

Доктар-педафіл з Мінска асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі

Судом Партызанскага раёна Мінска да васьмі гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх прысуджаны доктар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што з 2012 па 2015 гады ад дзеянняў педафіла пацярпелі восем хлопчыкаў.

Супрацьпраўныя дзеянні доктар здзяйсняў пры суправаджэнні групы дзяцей, якія перанеслі анкалагічныя захворванні, у Італію і Нямеччыну.

Паездкі арганізоўваліся з мэтай аздараўлення адным з беларускіх грамадскіх аб'яднанняў. Акрамя таго, злачынствы ўчыняліся не толькі на тэрыторыі замежных дзяржаў, куды доктар выязджаў з падапечнымі, але і ў Беларусі.

Дзеянні мужчыны не насілі ярка выяўленага сэксуальна-гвалтоўнага характару, фізічны гвалт практычна не ўжываўся, а душылася воля пацярпелых. У асноўным доктарам выкарыстоўвалася бездапаможны стан дзяцей у сілу іх псіхічнага развіцця і індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцяў.

Нягледзячы на шэраг складанасцяў, якія ўзніклі пры зборы доказнай базы, псіхалагічныя аспекты, а таксама даўнасць падзей, аператыўнікам ГУНіПГЛ МУС у цесным узаемадзеянні з калегамі са Следчага камітэта ўдалося задакументаваць і атрымаць вычарпальныя доказы віны доктара ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 167 КК Рэспублікі Беларусь. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі, бо гэта максімальны тэрмін пакарання за гэтыя ўчынкі, прадугледжаны ў Італіі і Германіі. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам злачынцу не можа быць прызначана пакаранне, больш суровае, чым тое, якое прадугледжана ў тых краінах, дзе было здзейснена злачынства.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе40

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча29

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе40

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць