Свет99

Пуціну прапанавалі перанесці Маскву за Урал

Кіраўнік назіральнага савета расійскага Інстытута дэмаграфіі, міграцыі і рэгіянальнага развіцця Юрый Крупноў прапанаваў прэзідэнту Расіі перанесці сталіцу за Урал, паведамляе RT.

На яго думку, Расія «гіперцэнтралізаваная»: сталічны рэгіён «увабраў у сябе практычна пятую частку ўсяго расейскага насельніцтва». Нацыянальнае развіццё таксама акцэнтавана на 15-25 мегаполісах, у якіх пражывае «ужо больш за палову» ўсіх грамадзян, дадаў Крупноў.

Дэмограф пазначыў адпаведную ініцыятыву ў праекце «Дактрыны размасквічвання», які ўжо накіраваў прэзідэнту РФ.

У дакуменце гаворыцца, што ў выніку ўнутранай міграцыі Расія можа страціць свае геапалітычныя перавагі. Прыярытэт у развіцці, на думку Крупнова, варта аддаць Далёкаму Усходу і Сібіры.

Дакумент сустрэў рэзкую крытыку ў Грамадскай палаце РФ. «Гэта не адпавядае ні гістарычным традыцыям, ні рэальнасці. Такі перанос сталіцы будзе каштаваць сотні мільярдаў даляраў, напэўна, з улікам пераносу ўсёй інфраструктуры, у тым ліку і ўсіх ліній абароненай сувязі, забеспячэння супрацьракетнай абароны гэтага раёна. Акрамя кур'ёзу і імкнення невядомага дагэтуль інстытута зрабіць сабе піяр, тут нічога няма «, - сказаў першы намеснік старшыні камісіі па гарманізацыі міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін Грамадскай палаты Максім Грыгор'еў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

З'явілася відэа палёту беспілотніка над Гомелем. Ён праляцеў праз цэнтр горада ў бок Украіны

З'явілася відэа палёту беспілотніка над Гомелем. Ён праляцеў праз цэнтр горада ў бок Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў103

У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя19

«Гэты ўдар цяжка пераацаніць». Чым унікальная атака «Фламінга» на завод у Воткінску1

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў11

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася відэа палёту беспілотніка над Гомелем. Ён праляцеў праз цэнтр горада ў бок Украіны

З'явілася відэа палёту беспілотніка над Гомелем. Ён праляцеў праз цэнтр горада ў бок Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць