Грамадства

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У вёсцы Старое Сяло пад Брэстам пад пагрозай апынуўся будучы ўраджай клубніц з-за падтаплення адной з гаспадарак. Фермеры паказалі ў сацыяльных сетках маштабы разліву вады і расказалі, што вымушаныя ратаваць градкі, як толькі могуць, піша Tochka.by.

Скрыншот з відэа

Вада ў некаторых месцах нават пераадольвала ўзвышэнні з раслінамі, а магчымасці яе адпампаваць не было. Каб зменшыць узровень вады, гаспадары пераразмеркавалі яе ў іншыя рады і дадаткова пракапалі траншэі. Па словах аўтара відэа, за ноч вады стала менш прыкладна на 17 сантыметраў, але на поўны яе сыход патрабуецца час.

@fermer_staroe.selo #деревня #поле #клубника #рекомендации ♬ оригинальный звук - fermer_staroe.selo

@fermer_staroe.selo #поле #рекомендации #клубника #потоп 2026#деревня ♬ оригинальный звук - fermer_staroe.selo

Хоць такая сітуацыя непрыемная для пасадак, яна не лічыцца крытычнай, бо зямля яшчэ моцна прамерзлая і вада ў яе амаль не ўбіраецца. Аднак чакаецца пацяпленне да +10 °C, таму неабходна як мага хутчэй пазбавіцца ад лішняй вільгаці.

Відэа з падтопленымі градкамі сабрала вялікую колькасць праглядаў і выклікала дыскусіі. Частка карыстальнікаў сумнявалася ў яго актуальнасці, бо ў многіх рэгіёнах яшчэ ляжыць снег. Аднак у гэтым раёне плюсавая тэмпература трымалася ўжо з 21 лютага, таму няма сумневаў, што ролік быў запісаны нядаўна.

Раней падобнымі ролікамі падзяліўся таксама карыстальнік тыктока з Маларыцкага раёна.

@artem20_brest

♬ suara asli - giennosoundana - Gienno Soundana

@artem20_brest

♬ New Gladiator - Mhobold

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію21

Стаў вядомы прысуд адыёзнаму функцыянеру БРСМ з педафільскім мінулым, якога судзілі за здраду дзяржаве6

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць