Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартаменту Хізэр Наўэрт пераблытала Літву і Беларусь.
Начальнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Наўэрт абвясціла, што спецпрадстаўнік па Украіне Курт Волкер абмяркоўваў канфлікт на Данбасе з памочнікам прэзідэнта Расіі Уладзіславам Сурковым у Літве, а не ў Беларусі, як гэта было на самай справе. Журналісты здзівіліся і паправілі Наўэрт, але яна не збянтэжылася і працягнула прамову.
«Ён быў у Літве на гэтым тыдні і сустракаўся з некаторымі расійскімі чыноўнікамі з мэтай правесці перамовы аб менскім працэсе», — заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпу Хізэр Наўэрт.
Каментары