Навука і тэхналогіі22

Топ-10 навін навукі і тэхналогій, якія вы маглі прапусціць: самае цікавае за жнівень

Прапануем вашай увазе падборку самых цікавых навін жніўня з раздзелаў «Навука», «Тэхналогіі», «Аўто» і «Здароўе».

1. Прэзентаваны першы беларускі электрамабіль ФОТАФАКТ

Нацыянальная акадэмія навук прэзентавала першы беларускі электрамабіль. Мерапрыемства адбылося на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі.

2. Медыцына будучыні: як біяшкло зробіць рэвалюцыю ў хірургіі

На першы погляд, шкло — не вельмі адпаведная замена зламанай костцы, але брытанскія хірургі высветлілі, што так званае біяшкло не толькі мацнейшае за чалавечую костку, але і можа гнуцца, спружыніць і нават змагацца з інфекцыяй. Што гэта азначае для медыцыны?

3. Як пацукоў трэніруюць на пошук мінаў, якія застаюцца пасля войнаў

Ужо шмат гадоў на мінных палях нароўні з людзьмі працуюць сабакі, але не менш карыснымі з'яўляюцца і пацукі. Яны ядуць менш за сабак, а шукаюць выбухоўку нічым не горш. На пошукі мінаў, якімі нашпігаваная афрыканская зямля, грызуноў-сапёраў з 1998 года трэніруе некамерцыйная арганізацыя APOPO. Прычым за 20 гадоў працы арганізацыі ніводзін пацук не пацярпеў: іх вага занадта малая, і выяўленыя міны не выбухаюць. 

4. Як навукоўцы за 60 год пры дапамозе штучнай эвалюцыі стварылі ручных хатніх ліс — шмат ФОТА

Ручныя лісы і норкі — не экзатычная мода. Гэта вынік эксперыменту сібірскіх навукоўцаў над эвалюцыяй, які ў гэтым годзе адзначае 60 гадоў. А Інстытут цыталогіі і генетыкі, дзе і займаюцца прыручэннем, або даместыкацыяй, жывёл, нядаўна адсвяткаваў 100-годдзе аўтара метаду — эвалюцыяніста, акадэміка Дзмітрыя Бяляева.

5. Нечаканая знаходка: у Антарктыдзе пад ільдамі выявілі больш за 90 вулканаў

Група даследчыкаў з Эдынбургскага ўніверсітэта выявіла 91 вулкан пад ільдамі ў Антарктыдзе.

6. Беларускія прыстаўкі з 90-х, якія былі не горшыя за японскія — гісторыя і ФОТА

Ужо чатыры дзесяцігоддзі тэлевізійныя гульнявыя прыстаўкі дораць радасць дзецям і дарослым па ўсім свеце. Некаторыя з іх паспелі стаць сапраўднымі легендамі, а персанажы іх гульняў, такія як Марыа або Сонік, — часткай масавай культуры. Пра тое, які ўнёсак зрабілі беларусы ў развіццё відэагульняў у эру да Xbox, PlayStation і віртуальнай рэальнасці, чытайце ў гэтым артыкуле.

7. Прэзентаваныя «разумныя» замкі для дзвярэй новага пакалення ФОТА

Вырашыўшы, што традыцыйным механічным замкам ужо даўно пара на пенсію, стартап Otto заняўся распрацоўкай уласнага «разумнага» рашэння. Пасля некалькіх гадоў працы распрацоўшчыкі нарэшце прадставілі замок Otto Lock.

8. Лукашэнка размаўляў у верталёце па правадным тэлефоне. Разбіраемся, ці гэта магчыма?

Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня кантраляваў ход уборачнай кампаніі з паветра. Пры гэтым на фота відаць, як кіраўнік Беларусі трымае ў руках слухаўку ад звычайнага, здавалася б, праваднога тэлефона. І ўсё б нічога, калі б не той факт, што знаходзіцца Лукашэнка на борце верталёта.

9. Новая крыніца энергіі вынайдзена дзякуючы распрацоўкам амерыканскіх вайскоўцаў

Амерыканскія вайскоўцы распрацавалі цуда-парашок, нават маленькая жменя якога, кантактуючы з вадой, здольная выпрацаваць вялікую колькасць энергіі.

10. Навукоўцы высветлілі, што самы папулярны антысептык насамрэч негатыўна ўплывае на клеткі

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэвісе высветлілі, што злучэнні чацвярцічнага амонію, якія маюць дэзынфікуючыя ўласцівасці, запавольваюць працу мітахондрый, таму вытворчасць энергіі ў клетках скарачаецца. Злучэнні чацвярцічнага амонію выкарыстоўваюцца ў вытворчасці зубных паст, сродкаў для паласкання рота, кропель для вачэй, шампуняў, ласьёнаў і іншых бытавых хімікатаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць