Свет44

Прэм'ерам Косава стаў былы палявы камандзір

Прэм’ер-міністрам Косава прызначаны Рамуш Харадзінай, былы палявы камандзір косаўскіх албанцаў, былы кіраўнік ураду рэгіёну Косава ў складзе Сербіі.

Прэзідэнт Хашым Тачы даручыў яму сфармаваць новы кабінет. Яго кандыдатуру і склад новага ўрада павінен ухваліць парламент.

Харадзінай узначальвае «Альянс за будучыню Косава», які 4 верасня ўвайшоў у кааліцыю з Дэмакратычнай партыяй Косава прэзідэнта Тачы, «Новым альянсам для Косава» і партыяй косаўскіх сербаў.

Харадзінай двойчы абвінавачваўся Міжнародным трыбуналам у масавых забойствах косаўскіх сербаў і двойчы быў апраўданы — у красавіку 2008 года і ў лістападзе 2012-га.

Аднак Сербія дагэтуль патрабуе яго выдачы. На падставе сербскага ордару Харадзінай быў затрыманы ў Францыі ў студзені 2017 года, але пазней французскі суд адмовіўся яго экстрадаваць.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ26

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ26

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць