Усяго патроху88

«Іван Ціхан» з тлустасцю 50%. Гродзенскі алімпіец прадставіў сыр у гонар сябе

Прадукцыю пад назвай «Іван Ціхан» прадставіў на сёлетнім фестывалі сыру гродзенскі «Молочный мир». Алімпіец сам прыйшоў на мерапрыемства, дзе распавёў пра новы сыр і правёў аўтограф-сесію.

Год таму на фестывалі сыру Іван Ціхан быў ганаровым госцем — яму ўручалі сыр «Лідар». Сёлета прызёр Алімпійскіх гульняў быў ужо тварам гродзенскага завода і прадстаўляў імянную прадукцыю.

«Молочный мир» — гэта лідар малочнай прадукцыі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, — распавядае Іван Ціхан. — А я, як спартсмен, які мае добрыя вынікi і адпавядае ўзроўню прадпрыемства, маю магчымасць быць яго тварам».

Сыр «Іван Ціхан» пачынаўся з таго, што летась падчас фестывалю сыру кіраўнік гродзенскага прадпрыемства Марына Анікеева прапанавала Івану Ціхану зрабіць сыр высокай якасці для спартсменаў, якім яны маглі б аднаўляцца пасля цяжкiх трэніровак і чэмпіянатаў. Тэхнолагі, якія заняліся распрацоўкай такога сыру, улічвалі пажаданні як самога Івана Ціхана, так спецыялістаў ад спорту

«Тэхналогіі вырабу сыру «Іван Ціхан» трымаюць у сакрэце. Гэты сыр для спартсменаў — ён высокакаларыйны i лёгка засвойваецца. Сыр» Іван Ціхан» зараз заўсёды ў мяне дома і з’яўляецца маёй любімай малочнай прадукцыяй», — дадаў спартсмен.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць