Грамадства1111

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Артур Карповіч заявіў у інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлебачанню, што адной з галоўных прычын змяншэння дзелі беларускіх тавараў у раздробным гандлі з’яўляецца «свядомасць нашых людзей». 

Артур Карповіч. Скрыншот з відэа

На думку міністра, праблема мае глыбокія карані і звязаная з выхаваннем. Міністр мяркуе, што многія людзі, асабліва моладзь, аддаюць перавагу вядомым сусветным брэндам, часам нават не задумваючыся:

«Тут глыбіннае пытанне. Тут пытанне ў выхаванні нашага малодшага пакалення, выхаванні нашых дзетак, выхаванні моладзі, якія часцяком аддаюць перавагу брэндам вядомым сусветным, не думаючы, што недзе гэта падробка, так. Вось гоняцца за модай».

Пры гэтым, паводле яго слоў, галоўным крытэрыем выбару павінна быць не назва брэнда або ярлык, а якасць, даступнасць і кошт тавару. Ён падкрэсліў, што важна, каб пакупнік, набыўшы, напрыклад, абутак беларускага вытворцы і пераканаўшыся ў яго якасці, у наступны раз зноў давяраў гэтаму вытворцу.

Артур Карповіч таксама адзначыў, што сам падтрымлівае беларускую прадукцыю і заклікае іншых рабіць тое ж самае. Дзеля дасягнення гэтай мэты ў краіне праводзіцца акцыя пад лозунгам «Кожная пятніца — роднае сваё!», да якой ужо далучыліся дзяржаўныя органы. Плануецца таксама запуск сацыяльнай рэкламы з удзелам дзяцей, каб фармаваць у грамадстве павагу да айчынных тавараў.

Міністр дадаў, што калі людзі купляюць беларускія тавары, грошы застаюцца ў краіне і працуюць на яе эканоміку — ідуць на заробкі, адукацыю, сацыяльную сферу і пенсіі. Калі ж пакупнікі бачаць хібы ў беларускіх таварах, яны, на яго думку, павінны паведамляць пра гэта вытворцам, каб тыя маглі палепшыць сваю прадукцыю.

Паводле звестак Белстата, у 2025 годзе доля беларускіх тавараў у рознічным тавараабароце зменшылася да 54,4% (на 2 працэнтныя пункты менш, чым у 2024 годзе). У сегменце харчовых тавараў яна склала 75,7% (на 0,6 працэнтнага пункта менш), а ў сегменце нехарчовых — 34,9% (на 2,4 працэнтнага пункта менш). Калі ж казаць пра дзесяцігоддзе з 2015 да 2025 года, то доля беларускіх тавараў скарацілася амаль на 15 працэнтных пунктаў.

Каментары11

  • Вольга
    10.03.2026
    Перакладаю з чнавенскага на людзкі: усіх загнаць назад у савок, камінтэрн і чырвоны пішчэвік.
    А вось х*р вам!
  • Карпович, хватит лицемерить!
    10.03.2026
    А кто это у нас носит ремень Hermes и американский шмот?
  • Найперш не галасі!
    10.03.2026
    Праблемы беларускай эканомікі не ў выхаванні моладзі, пакінем за дужкамі прафесійных дармаедаў з БРСМ, а ў выхаванні калгасных старпёраў, якія непазьбежна панішчаць ўсё, да чаго дацягнуцца.

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Ад вайны ЗША ў Іране выгады атрымлівае Кітай4

Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд14

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў гібель міністра разведкі2

Кавалеўскі, Касцюгова і Гарбунова дораць дыпламатам у Берліне і Парыжы кнігі з дэкальтэ Рагатко. У чым задума?44

У Англіі ўсплёск захворванняў на менінгіт сярод моладзі. Крыніца — начны клуб

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць