Здароўе33

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца

Хвароба пачынаецца рэзка.

Фота: vecteezy.com

У Магілёве і Магілёўскім раёне актывізаваўся небяспечны наравірус. Як расказалі ў Магілёўскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, у рэгіёне фіксуюцца групавыя выпадкі захворвання, піша «Точка».

Паводле слоў медыкаў, інфекцыя небяспечная для ўсіх, але асабліва для дзяцей, пажылых і аслабленых людзей. Спецыялісты далі тлумачэнні, як не заразіцца і што рабіць, калі ўжо захварэлі.

Што гэта за вірус

Наравірус — гэта вострая кішачная інфекцыя. Ён вельмі заразны: дастаткова ўсяго 10 вірусных часціц. Пры гэтым вірус доўга жыве ў навакольным асяроддзі.

Крыніца заражэння — чалавек: хворы або бессімптомны носьбіт. Вірус выдзяляецца з ірвотнымі масамі і натуральнымі выдзяленнямі.

Чалавек застаецца заразным падчас хваробы і яшчэ некалькі тыдняў пасля выздараўлення.

Як можна заразіцца

Шляхоў перадачы ў патагена некалькі. Самы часты — кантактна-бытавы: праз брудныя рукі, ручкі дзвярэй, краны, тэлефоны, цацкі.

Можна падхапіць вірус і праз ежу — дрэнна памытую гародніну або прадукты, якія гатаваў інфікаваны.

Таксама магчымая перадача праз ваду — з вадаёмаў, праз заражаны лёд, некіпячоную ваду.

Ёсць нават паветрана-кропельны шлях: калі ўдыхнуць мікракроплі ірвотных мас з вірусам. Гучыць жудаснавата, але так таксама бывае.

Сімптомы заражэння і што рабіць

Інкубацыйны перыяд віруса — ад некалькіх гадзін да трох сутак.

Хвароба пачынаецца рэзка. Характэрныя прыкметы: млоснасць, ірвота, высокая тэмпература, дыярэя, слабасць, бледнасць.

Звычайна ўсё праходзіць за адзін-тры дні.

Але калі арганізм абязводжаны, могуць быць сур'ёзныя наступствы.

Важна: антыбіётыкі пры наравірусе бескарысныя. Вакцын няма, спецыфічнага лячэння таксама. Самалячэннем займацца ў гэтым выпадку строга забаронена — пры падазрэнні на кішачную інфекцыю трэба адразу звярнуцца да ўрача.

Дзяцей з апісанымі вышэй сімптомамі ў садкі і школы лепш не пускаць.

Як абараніцца

Галоўнае правіла, каб заставацца здаровым, — гігіена. Важна мыць рукі перад прыняццем ежы, пасля вуліцы і туалета. Акрамя таго, неабходна старанна прамываць гародніну і садавіну.

Мяса і іншыя стравы варта добра праварваць і прасмажваць. Піць варта толькі кіпячоную ваду або напоі ў фабрычнай упакоўцы. У басейнах і вадаёмах старайцеся не глытаць ваду.

Каментары3

  • Žvir
    10.03.2026
    Masava jeście časnyk z čyli piercam !
  • :(
    10.03.2026
    Žvir , можа яшчэ трактарам палячыцца, ды водкай?
  • Žvir
    10.03.2026
    :(, nu vy sami padumajcie, jak toj traktar moža vylačyć chvarobu ? Nie vydumlajcie, rabicie, jak ja kazaŭ, nivodny virus da vas nie nablizicca.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць