Навука і тэхналогіі1010

Да 2050 года ў вёсцы на Месяцы змогуць жыць 1000 чалавек

У найбліжэйшае дзесяцігоддзе МКС адправіцца на заслужаны адпачынак, а наступным праектам супрацоўніцтва краін у сферы космасу можа стаць міжнароднае селішча на Месяцы. Здабыча вады з мясцовага лёду, 3D-друк дамоў і інструментаў, вырошчванне раслін у месяцовай глебе — гэта не навуковая фантастыка, а цалкам здзяйсняльны план, упэўненыя ў Еўрапейскім касмічным агенцтве (ESA).

Ілюстрацыйнае фота

На Еўрапейскім кангрэсе планетолагаў у Рызе прадстаўнік ESA Бернард Фоінг распавёў, што першыя пасяленцы могуць прыбыць на Месяц да 2030 года — імі стануць 6—10 навукоўцаў і інжынераў. Да 2040 года лік каланістаў пераваліць за сотню чалавек, а у 2050-м іх будзе ўжо тысяча. Да гэтага моманту можна чакаць з'яўлення першых сем'яў на спадарожніку, а далей — нараджэння дзяцей. Зараз дастаўка сваякоў у «Месяцовую вёску» абышлася б па меншай меры ў 100 мільёнаў еўра за чалавека, але ў найбліжэйшыя 20 гадоў кошт квітка можа зменшыцца ў разы.

На спадарожніку можна здабываць базальт і выкарыстоўваць здабытыя з пароды матэрыялы для 3D-друку касмічных апаратаў, запуск якіх з паверхні Месяца абыдзецца ў 40 разоў танней, чым з Зямлі. Ваду можна здабываць з лёду на месяцовых канцавоссях, а пры яе расшчапленні на вадарод і кісларод атрымліваецца сыравіна для ракетнага паліва.

У дадатак да ўсяго навукоўцы адзначаюць наяўнасць ізатопа гелію-3 — патэнцыйнае крыніцы чыстай і бяспечнай ядзернай энергіі.

Жыццё на Месяцы будзе няпростым, папярэджвае фізік Хрысціяне Хейніке з Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Яна правяла цэлы год у 11-метровым купале з іншымі навукоўцамі, імітуючы жыццё на Марсе, і дакладна ведае, пра што гаворыць.

Знаходзячыся ўнутры жылога модуля ці звонку ў скафандры, чалавек не можа па-сапраўднаму адчуць планету. Яму няма куды дзецца ад сваіх калегаў, а замест зялёных лужкоў за акном заўсёды будуць шэрыя камяні і неба, непадобнае на зямное.

Навукоўцы таксама паскардзіліся на адсутнасць цікавасці да праекту месяцовай калоніі з боку палітыкаў, хоць навуковы свет і камерцыйныя арганізацыі даўно падтрымліваюць гэтую ідэю.

У 2018 годзе кампанія SpaceX пачне турыстычныя палёты да Месяца, але карабель Dragon 2 толькі абміне спадарожнік і верне пасажыраў на Зямлю. Між тым NASA плануе пабудаваць новую касмічную станцыю на арбіце Месяца.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім7

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім7

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць