Свет1010

ФСБ плануе пабудаваць загароду на мяжы акупаванага Крыма з Украінай

Памежнае ўпраўленне ФСБ Расіі па Рэспубліцы Крым пабудуе 50-кіламетровую загароду на мяжы з Украінай для забеспячэння бяспекі рэспублікі, паведамілі ТАСС у прэс-службе Памежнага ўпраўлення.

ТАСС

Уладкаванне загароды абыдзецца больш чым у 200 млн расійскіх рублёў (каля $3,5 млн), работы плануецца завяршыць ужо сёлета, вынікае з матэрыялаў на сайце дзяржзакупак.

«У цяперашні час праца па інжынерным абсталяванні расійска-ўкраінскага ўчастка мяжы вядзецца ў планавым парадку, і будаўніцтва 50-кіламетровых інжынерных загарод на поўначы Крыма — яе чарговы этап», — паведамілі ў ведамстве.

Як паведамляецца на сайце дзяржзакупак, ведамства абвясціла аўкцыён на пастаўку і мантаж плота вышынёй больш за два метры і даўжынёй 49,5 км у Краснаперакопскім раёне, што мяжуе з Украінай. Згодна з конкурснай дакументацыяй, работы павінны быць выкананыя да 20 снежня 2017 года.

Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі на інжынерную загароду і дадатковае абсталяванне да яго — не менш за 10 гадоў, прычым агаворваецца, што канструкцыі павінны быць устойлівыя да складаных кліматычных умоў (у тым ліку вільготнасці да 98% і тэмпературы паветра да плюс 65 градусаў).

Згодна з дакументацыяй, канструкцыя плота павінна забяспечваць высокую трываласць, даўгавечнасць і эканамічнасць у эксплуатацыі. Пераможца будзе вызначаны 16 кастрычніка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім7

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім7

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць