У хроніцы фан-групы Вікторыі Азаранкі ў Укантакце была апублікаваная фатаграфія тэнісісткі. Прыхільнікі спартсменкі звярнулі ўвагу на яе нездаровую худзізну.
«Яна схуднела не ад добрага жыцця, на нервах так бывае», — каментуюць яны.
Вікторыя Азаранка, якая цяпер знаходзіцца ў ЗША, чакае судовага паседжання і рашэнні па пытанні аб апякунстве над сынам. Леа Аляксандра паводле пастановы амерыканскага суда пакуль забаронена перамяшчаць за межы Лос-Анджэлеса.
З-за праблем з апякунствам з прычыны расставання з бацькам сына Білі Мак-Кігам беларуска не выходзіць на корт з 10 ліпеня.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Каментары