Грамадства3131

Следчы камітэт спыніў справу салдата, знойдзенага павешаным у Печах 31 сакавіка

Следчы камітэт спыніў крымінальную справу, распачатую па факце смерці ў вайсковай часці №25849 пад Барысавам салдата тэрміновай службы Арцёма Басцюка. 25-гадовы мінчук быў знойдзены павешаным 31 сакавіка 2017 года.

Арцём Басцюк. Фота з Укантакце.

«Арцём любіў жыццё. Я вам не магу перадаць… Ён скончыў універсітэт, быў валанцёрам у Чырвоным крыжы, быў донарам. У яго не было шкодных звычак, — распавядае Еўрарадыё Таццяна Антонаўна, мама загінулага салдата. — Ён сказаў: я пайду і адслужу, каб не бегаць».

Служба ў арміі апраўдала найгоршыя чаканні Арцёма Басцюка. Ён распавядаў бацькам, што «дзяды» прымушалі «маладых» купляць ім каву, цукар, цыгарэты, не дазвалялі спаць. За невыкананне загаду прымушалі адціскацца сотні разоў. Хлопец не вытрымаў і стаў скардзіцца на нестатутныя ўзаемаадносіны.

30 сакавіка абмеркаваць сітуацыю ў частку прыязджалі бацькі хлопца. Камандзіры паабяцалі ім разабрацца. Але ўвечары таго ж дня салдат патэлефанаваў дадому, каб развітацца. Бацькі забілі трывогу і, у сваю чаргу, патэлефанавалі ў частку. Іх запэўнілі, што ўсё будзе добра, але раніцай Арцёма знайшлі ў пятлі.

Бацька і маці маладога чалавека знайшла адваката і дамаглася таго, каб іх прызналі пацярпелымі. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу, але не за давядзенне да самагубства або за забойства, а па частцы 3 артыкула 443 Крымінальнага кодэкса Беларусі — парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі, якое пацягнула цяжкія наступствы.

«Справа яшчэ ідзе, яна да канца не абагульненая. Праведзена 7 экспертыз, і эксперты нічога не могуць канкрэтна сказаць. Як у бабулі — напалам: можа так, а можа так, — распавядаў на мінулым тыдні Сяргей Аляксандравіч, бацька Арцёма. — І вось, яны павінны прыйсці да нейкай высновы: закрыць справу або працягнуць, па якіх артыкулах і г.д. Але, мяркуючы па ўсім, па нестатутных узаемаадносінах нічога не выяўлена».

12 кастрычніка бацькі Арцёма Басцюка атрымалі пастанову аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе.

«За адсутнасцю грамадска небяспечнага дзеяння, прадугледжанага крымінальным заканадаўствам, — зачытвае пастанову матуля загінулага салдата. — Гэта поўнае бязмежжа. Калі ён прыйшоў у частку, ён распавядаў, якія там жахі. Пасля таго, як у шпіталі паляжаў і выйшаў — казаў: усё, гэта немагчыма».

Адвакат Сяргея і Таццяны Басцюкоў падрыхтаваў і адправіў хадайніцтва: «З улікам абстаноўкі на месцы здарэння, выяўленых цялесных пашкоджанняў, асаблівасцяў странгуляцыйнай баразны [след ад вяроўкі на шыі загінулага] ці высветленыя нейкія аб'ектыўныя дадзеныя, што даказваюць ці выключаюць, што Басцюк Арцём здзейсніў павешанне самастойна, без старонняй дапамогі?». Аднак, па словах Таццяны Антонаўны, яно было пакінутае без адказу.

Сям'я Басцюкоў мае намер абскардзіць пастанову і дамагацца аднаўлення крымінальнай справы па факце смерці сына.

Каментары31

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа8

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі10

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»14

«Спала і прачнулася на абломках унізе». Гісторыя дзяўчыны, якая падчас атакі Расіі на Кіеў выпала з 9-га паверха і выжыла

Белы дом пераўтвараецца ў казачны палац: Трамп будуе бальную залу за 200 мільёнаў даляраў7

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне5

Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна5

Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА3

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць