Свет44

КНДР: Ядзерная вайна можа пачацца ў любы момант

«Сітуацыя на Карэйскім паўвостраве дасягнула крытычнай адзнакі, і ядзерная вайна можа пачацца ў любы момант», — з такім папярэджаннем выступіў намеснік пастаяннага прадстаўніка КНДР у ААН Кім Ін Рэн на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі сусветнай арганізацыі у аўторак, паведамляе DW.

Дыпламат сцвярджаў, што ні адна іншая краіна гэтак доўгі час не падвяргалася «настолькі экстрэмальнай і непасрэднай ядзернай пагрозе з боку ЗША», як КНДР, і таму Пхеньян мае поўнае права на самаабарону. У гэтай сувязі ён нагадаў аб тым, што ўся кантынентальная частка ЗША знаходзіцца ў межах дасяжнасці агнявой моцы Паўночнай Карэі.

Па словах Кім Ін Рэна, яго краіна прынцыпова падтрымлівае ідэю поўнай ліквідацыі ядзернай зброі. Аднак ва ўмовах, калі КНДР падвяргаецца пагрозе з боку ЗША, яна не можа падпісаць дагавор аб забароне ядзернай зброі. Пхеньян лічыць, што ў інтарэсах ядзернага раззбраення «краіны, якія валодаюць найбуйнейшымі ядзернымі арсеналамі, павінны першымі іх ліквідаваць, адмовіцца ад агрэсіўных дактрын, у тым ліку заснаваных на нанясенні прэвентыўнага ўдару, а таксама вывезці ядзерную зброю, размешчаную за межамі іх уласнай тэрыторыі».

Намеснік дзяржсакратара ЗША Джон Саліван у адказ на папярэджанне Кім Ін Рэна заявіў, што яго краіна не выключае прамых перамоваў з КНДР. «Мы, вядома, не выключаем магчымасці прамых перамоваў з Паўночнай Карэяй. У справе ўрэгулявання праблемы, выкліканай КНДР, наша ўвага сфакусаваная на дыпламатыі, аднак на выпадак правалу дыпламатыі мы і нашы саюзнікі ў Японіі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах павінны быць гатовыя да самага горшага», — сказаў ён у ходзе візіту ў Токіо.

Раней дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN таксама заявіў, што ЗША прыкладаюць дыпламатычныя намаганні з мэтай урэгулявання канфлікту вакол ракетна-ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Ён дадаў, аднак, што «гэтыя дыпламатычныя намаганні будуць працягвацца да таго часу, пакуль не ўпадзе першая бомба».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць