Афіша

Канцэрт да 500-годдзя Рэфармацыі «Дзень Лютэра» ў філармоніі — 31 кастрычніка

31 кастрычніка 2017. Пачатак у 19-00

Беларуская дзяржаўная філармонія. Вялікая канцэртная зала.

У супрацоўніцтве з Інстытутам імя ГЁТЭ ў Мінску

Да 500-годдзя РЭФАРМАЦЫІ

Да 500-годдзя БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІІ і КНІГАДРУКАВАННЯ

 «Дзень Лютэра»

Дзяржаўны Камерны Хор РБ

мастацкі кіраўнік і дырыжор — засл. арт. Беларусі Наталля МІХАЙЛАВА

Сімфанічны аркестр «Capella Academia»

Ансамбль салістаў «ВЫТОКІ»

аўтар праекта і дырыжор — лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей ФРАЛОЎ

Салісты: лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Наталля АКІНІНА (мэца-сапрана)

Ілля СІЛЬЧУКОЎ (барытон)

Юрый ГАБРУСЬ (арган)

У праграме: «РЭФАРМАЦКАЯ СІМФОНІЯ» Ф. Мендэльсона-Бартольдзі (Прэм’ера ў Беларусі); «ГУСІЦКАЯ УВЕРТУРА» А. Дворжака, харалы эпохі Рэнесанса — М. Лютэра, Ц. Базыліка, Л. Буржуа, М. Гамулкі, Я.П. Свелінка; шэдэўры і Барока і Рамантызма — І.С. Баха, І. Брамса, Дз. Букстэхудэ, Я. Галлуса, Г.Ф. Гендэля, О. Ольсана;

сусветныя прэм’еры архіўных знаходак: у т.л. Фрагментаў з ЛЮБЧАНСКАГА КАНЦЫЯНАЛА (XVI— XVII ст.).

Унікальная канцэртная праграма будзе прадстаўлена ў галоўнай канцэртнай зале Беларусі непасрэдна ў Дзень славутай Даты — у 500-годдзе пачатку Лютэраўскай, Нямецкай і шырокай еўрапейскай Рэфармацыі, калі вялікі багаслоў і рэфарматар Царквы Марцін Лютэр распачаў свой чын, абвясцішы свае славутыя 95 Тэзісаў. Гэта фенаменальная дата для Германіі цудоўным чынам сінхронна даце Беларусі — 500-годдзю беларускай Бібліі Скарыны і айчыннага кнігадруку.

З гэтай нагоды выдатны харавы калектыў — Дзяржаўны Камерны хор Беларусі (маст.кір. і дырыжор засл. арт. Беларусі Наталля Міхайлава) аб’яднае намаганні з Сімфанічным аркестрам «Capella Academia», які аб’ядноўвае лепшых маладых выканаўцаў з вядучых музычных калектываў Беларусі. У праграме возьмуць удзел лепшыя салісты-інструменталісты ў складзе Ансамбля «ВЫТОКІ» і зоркі беларускай оперы: Наталля Акініна (мэца-сапрана) і Ілля Сільчукоў (барытон). Аўтар праекта і дырыжор — лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў.

Музыканты падораць мінскай публіцы музычныя шэдэўры XVI — XIX ст., многія з якіх прагучаць у Беларусі ўпершыню. Так, прэм’ерамі будуць архіўныя фрагменты «ЛЮБЧАНСКАГА КАНЦЫЯНАЛА» (беларускага друкаванага сшытка XVI— XVII ст., адзін з самых ранніх нотадрукаў на ўсходзе Еўропы). Шэдэўры Рамантызма — «ГУСІЦКАЯ УВЕРТУРА» Антаніна ДВОРЖАКА і «РЭФАРМАЦКАЯ СІМФОНІЯ» Фелікса МЕНДЭЛЬСОНА-БАРТОЛЬДЗІ — таксама ПРЭМ’ЕРЫ ў БЕЛАРУСІ! Акрамя таго канцэрт упрыгожаць харалы эпохі Рэнесанса — М. Лютэра, Ц. Базыліка, Л. Буржуа, М. Гамулкі, Я.П. Свелінка; шэдэўры і Барока і Рамантызма — І.С. Баха, І. Брамса, Дз. Букстэхудэ, Я. Галлуса, Г.Ф. Гендэля, О. Ольсана.

Падчас антракту ў файе Філармоніі публіка зможа пабачыць копію таго друкарскага станка, які ужывалі і Лютэр і Скарына ў сваёй асветніцкай дзейнасці. Выстава Саюза мастакоў тут прадставіць цудоўныя тэматычныя жывапісыя і графічныя работы на тэму 500-годдзя, а персанажы ў рэнесансных строях дапоўняць адчуванне поўнага перанясення ў Залаты Век, як назвалі XVI ст. гісторыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць