Свет99

Кіраўнік Еўрарады не выключыў адмену Brexit

Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск дапускае магчымасць адмены рашэння аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС, піша DW. Перамовы па Brexit могуць завяршыцца рашэннем адмовіцца ад Brexit, заявіў ён, выступаючы па выніках апошняга саміту Еўрасаюза на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу ў аўторак.

Такі варыянт з'яўляецца трэцім разам з заключэннем «добрай здзелкі» па выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза і нерэгуляваных выхадам гэтай краіны «без здзелкі», указаў ён. Якім з трох варыянтаў завершацца перамовы, залежыць ад Лондана, дадаў Туск.

Адначасова кіраўнік Еўрарады адзначыў, што астатнім 27 краінам ЕС да гэтага часу ўдавалася выступаць з адзінай пазіцыяй па Brexit. «Аднак самы цяжкі стрэс-тэст яшчэ наперадзе», — дадаў ён і заклікаў еўрапейскія краіны да адзінства. Па словах Туска, кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў на саміце 19-20 кастрычніка сышліся ў меркаваннях аб тым, што без адзінства немагчыма дасягнуць прагрэсу ў ЕС у любой сферы.

У сваю чаргу старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер падкрэсліў гатоўнасць Бруселя да далейшых перамоваў з Лонданам. «Мы не настроеныя варожа, мы хочам дасягнуць згоды», — падкрэсліў ён.

У сярэдзіне кастрычніка па выніках пятага раўнда кансультацый бакі паведамілі, што перамовы зайшлі ў тупік. 9 кастрычніка брытанскі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй абвясціла, што Лондан рыхтуецца да выхаду з ЕС без заключэння дамовы з Бруселем. Перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС павінны быць завершаныя да канца сакавіка 2019 года. Калі да гэтага моманту не будзе дасягнутае пагадненне з Бруселем ці не будзе прынятае рашэнне аб адмене Brexit, Злучанае Каралеўства здзейсніць нерэгуляваны выхад з Еўрасаюза, які пагражае цяжкімі наступствамі, перш за ўсё, для эканомікі краіны.

Асноўныя рознагалоссі паміж ЕС і Вялікабрытаніяй па-ранейшаму выклікаюць фінансавыя абавязацельствы Лондана пасля выхаду з Еўрасаюза. Па падліках ЕС, Вялікабрытанія павінна заплаціць ад 60 да 100 мільярдаў еўра за Brexit. Брытанскі ўрад зыходзіць са значна меншай сумы — каля 20 мільярдаў еўра.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай9

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна14

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць