Нерухомасць3939

Як выглядае жыллё ў Мінску за $1700 за суткі і хто там адпачывае ШМАТ ФОТА

На міжнародным сэрвісе па браніраванні жылля Booking можна знайсці самыя дарагія прапановы для Мінска. Чым яны адметныя?

Найдаражэйшы варыянт — гасцявы віп-дом у Раўбічах.

Плошча дома — 700 квадратных метраў. Прапануюць спа, трэнажорную залу, басейн.

У доме 6 спальняў. Участак на беразе Раўбіцкага вадасховішча ўключае нават кавалак пляжу. Плошча ўчастка — больш за 20 сотак.

За ноч у такім доме давядзецца заплаціць амаль $1700 за суткі. Прычым за сняданак трэба будзе даплаціць асобна!

Наступны варыянт — віла «Каменная горка».

Будынак знаходзіцца за МКАД. Наведвальнікам прапануюць трэнажорную залу, саўну, турэцкую баню хамам і крыты басейн.

У доме тры спальні, пяць санвузлоў, каскадны вадаспад.

Агульная плошча дома — 350 квадратных метраў, участка — 15 сотак.

Абыйдзецца адпачынак амаль у $1500 за суткі. Калі браніраваць праз беларускі сайт, кошты ніжэйшыя — $1100. Чым даўжэйшы тэрмін арэнды, тым выходзіць танней.

Прыкладна такія ж кошты і на суткі ў віле «Тарасава».

Там падарожнікам прапануюць спыніцца ў доме з той жа плошчай (350 метраў) і на такім жа ўчастку (15 сотак). Ёсць басейн.

Знаходзіцца жыллё ў пасёлку Тарасава, таксама за МКАДам.

Гэтыя вілы папулярныя не толькі сярод турыстаў, але і сярод беларускіх селебрыці. Фоткі свайго адпачынку адтуль выкладвала, напрыклад, Валерыя Мацвеенка — дзяўчына літоўскага футбаліста Фёдара Чарных, які цяпер гуляе ў Польшчы, а раней выступаў за беларускія клубы «Днепр» і «Нафтан».

Дзеліцца фотаздымкамі адпачынку на віллах і тэлевядучая і мадэль Каця Коба.

Бавіла там час і мадэль, ураджэнка Брэста Вольга Грыбоўская.

Бізнэсам па арэндзе катэджаў з касмічнымі цэнамі валодае мінчанка Наталля Калджы.

Акрамя трох катэджаў, Калджы здае яшчэ і кватэру ў доме Чыжа, плошчай 150 метраў. Але яна каштуе танней — «усяго» $500 за суткі.

Па непацверджанай інфармацыі, муж Наталлі — турэцкі бізнэсмен.

Расказваць «Нашай Ніве» пра паспяховасць свайго бізнэсу Наталля Калджы не захацела.

Каментары39

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць