МЗС Расіі паведаміла, што расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў правёў тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа.

У заяве МЗС РФ сказана, што Лаўроў і Рубіа абмеркавалі «магчымыя канкрэтныя крокі ў інтарэсах рэалізацыі тых паразуменняў», якіх падчас сваёй нядаўняй тэлефоннай размовы дасягнулі прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп.
Трамп і Пуцін стэлефанаваліся на мінулым тыдні, за дзень да візіту ў Вашынгтон украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Кіраўнік Белага дома выказваў надзею, што яго сустрэча з Пуціным дапаможа скончыць вайну ва Украіне.
Расійскі і амерыканскі лідар дамовіліся правесці асабістую сустрэчу ў Будапешце, а да яе арганізаваць вочныя перамовы Рубіа з Лаўровым. Раней агенцтва Reuters паведамляла, што дзяржсакратар ЗША і міністр замежных спраў Расіі сустрэнуцца ў 23 кастрычніка.
Праца па падрыхтоўцы саміту Пуціна і Трампа яшчэ не пачата
Зяленскі не выключыў «дрэнны сцэнарый» саміту ў Будапешце: як адрэагуе Украіна?
У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»
Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта
Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі
Каментары