Навука і тэхналогіі33

Як гэта працуе: машынны пераклад з розных моваў

7 студзеня 1954 года ў штаб-кватэры карпарацыі IBM у Нью-Ёрку адбыўся так званы «Джорджтаўнскі эксперымент», падчас якога быў паспяхова прадэманстраваны цалкам аўтаматычны пераклад некалькіх дзясяткаў розных сказаў з рускай мовы на ангельскую.

Той пераклад быў вельмі просты: у слоўніку было ўсяго 250 словаў і 6 правілаў, таму сістэма магла перакласці толькі некалькі самых прымітыўных фраз. Але мэтай было прыцягненне ўвагі да машыннага перакладу і дэманстрацыя яго перспектыўнасці.

Цяпер, дзякуючы інтэрнэту, кожнае незнаёмае слова ці сказ можна за некалькі секунд перакласці на родную мову, і гэты пераклад атрымаецца даволі дакладны. Што ж змянілася з тых часоў? Які цяпер прынцып працы аўтаматычных перакладчыкаў і якая будучыня ў жывых перакладчыкаў-прафесіяналаў?

Сучасныя анлайн-перакладчыкі (самы вядомы з якіх — Google Translate) выкарыстоўваюць статыстычны машынны пераклад, у працэсе якога камп’ютарная праграма аналізуе велізарны масіў тэкстаў, перакладзеных людзьмі, і перакладае слоўнік і граматыку адной мовы на іншую ў лічбавым фармаце. Гучыць складана? Давайце разбірацца.

Велізарны масіў тэкстаў складаецца з вялікай колькасці моўных пар — тэкстаў, якія маюць дзве дакладныя моўныя версіі (перакладзеныя чалавекам). У якасці такіх тэкстаў звычайна выкарыстоўваюцца афіцыйныя дакументы шматмоўных краін, дзе пераклад дакументацыі ёсць абавязковым на ўсе дзяржаўныя мовы. Такія пераклады заўсёды найбольш дасканалыя, бо дзяржаўныя дакументы вырашаюць лёс асобных людзей і краіны ў цэлым. Таксама вельмі карыснымі аказаліся шматмоўныя дакументы, якія выпускаюцца ААН. 

Аналізуючы пары розных тэкстаў, сістэма «вучыцца», засвойваючы з кожным разам усё больш новых правілаў. Такім чынам будуецца мадэль мовы.

Таксама кожная сістэма аўтаматычнага перакладу мае мадэль перакладу — «слоўнік», у якім для ўсіх словаў і фраз на адной мове пералічаныя магчымыя пераклады на іншую мову з указаннем верагоднасці гэтых перакладаў. Мадэлі перакладу для кожнай пары моваў утрымліваюць мільёны пар слоў і словазлучэнняў.

Калі вы перакладаеце з англійскай мовы на беларускую, задзейнічаюцца дзве моўныя пары: беларуская-руская і руская-англійская. То бок спачатку тэкст перакладаецца с англійскай на рускую, а потым — з рускай на беларускую.

Такі шлях найбольш рацыянальны, бо дакументаў, якія б мелі дасканалыя англійскую і беларускую версіі — няшмат, і просты пераклад з англійскай на беларускую атрымліваўся б вельмі няякасным праз недастатковую «навучанасць» сістэмы.

Непасрэдна перакладам займаецца дэкодар — алгарытм, які праводзіць аналіз тэксту і для кожнага слова падбірае ўсе варыянты перакладу, упарадкоўваючы іх па змяншэнні верагоднасці. Затым усе атрыманыя варыянты дэкодар ацэньвае з дапамогай мадэлі мовы на частату ўжывання і выбірае прапанову з найлепшым спалучэннем верагоднасці і частаты.

На жаль, цяпер няма сэрвісу аўтаматычнага перакладу, які б мог перакласці тэкст з такой жа дакладнасцю, як і чалавек-перакладчык. Але ўжо цяпер некаторыя кампаніі ўкараняюць у машынны пераклад нейронныя сеткі, якія значна паляпшаюць яго якасць.

Таму можна меркаваць, што з цягам часу спецыялісты-перакладчыкі будуць патрэбныя толькі для стварэння складаных мастацкіх перакладаў, што значна скароціць колькасць людзей, занятых у гэтай сферы. Але наўрад ці гэта вельмі блізкая перспектыва. А як лічыце вы?

Чытайце таксама: Наступная рэвалюцыя ў інфарматыцы — нейронныя сеткі (распавядаем пра нейронныя сеткі простымі словамі)

Каментары3

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць