Грамадства

Заснулыя ў Армагедоне

Лукашэнка выдаў апазыцыі вялікі аванс. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Лукашэнка выдаў апазыцыі вялікі аванс. Піша Аляксандар Класкоўскі.

У аўторак у Авальнай залі прэзыдэнт папярэдзіў падначаленых, што апазыцыя рыхтуецца да жорсткай барацьбы на мясцовых выбарах. Ні многа ні мала – марыць пра рэванш.

Шчодры камплімэнт! Насамрэч «рэваншысты» выкінулі ўжо белы сьцяг. Маўляў, у саветы нашых усё адно не прапусьцяць, таму скарыстацца нагодай варта хіба што дзеля інфармаваньня насельніцтва. Загадзя афармляецца індульгенцыя на паразу?

Дарэчы, на мінулых мясцовых выбарах апазыцыя не магла перамагчы ў прынцыпе: шмат у якіх акругах банальна не знайшлося каго выстаўляць. Сёньня людзкога рэсурсу не нашмат болей.

Даўно рэклямаваны шырокі рух прыхільнікаў пераменаў дасюль нагадвае паўфабрыкат. Ён ужо ня першай сьвежасьці, а кухары усё спрачаюцца наконт рэцэпту прыгатаваньня.

Контуры ініцыятывы, яе структура ды мэханізм цалкам не акрэсьліліся нават для саміх натхняльнікаў. У валанцёраў жа можа скласьціся ўражаньне, што іх проста водзяць за нос. Згадваецца, што яшчэ падчас «Чарнобыльскага шляху» перасоўны пункт пад калянадай Акадэміі навук запрашаў ахвотных запісацца ў рух «За свабоду». Сёньня ж высьвятляецца, што фіксаванага сяброўства не прадугледжваецца, дый увогуле гэта ня рух, а кампанія. Прычым з размытымі абрысамі.

Палітоляг Валер Карбалевіч даводзіць, што ў айчынных умовах мелі посьпех хіба тыя кааліцыі, што ствараліся пад канкрэтныя задачы. Усе ж ініцыятывы пад агульнадэмакратычнымі лёзунгамі ператвараліся ў аморфную манілаўшчыну.

Пакуль жа фактычна толькі мяняюцца шыльды. Штабы Мілінкевіча стануць называцца выканкамамі кампаніі. Увогуле відавочна, што стратэгія аб’яднаных дэмакратаў на два найбліжэйшыя гады грунтуецца на аўтаматычнай пралянгацыі Мілінкевічава лідэрства і прасоўваецца ягонымі прыхільнікамі.

Між тым на гэтай глебе не на жарт схліснуліся амбіцыі. Анатоль Лябедзька на мінулай палітрадзе за стратэгію не галасаваў. І падкрэсьліў: «Хто не галасуе, той можа і не выконваць рашэньняў». АГПшнікі, як вядома, закусілі губу яшчэ зь леташняга кангрэсу, на якім іхні лідэр змагаўся за першынство наздра ў наздру.

Новая фаза пэрсанальнага суперніцтва ў апазыцыйных вярхах – сакрэт Палішынэля. Хаця сёньня пытаньне не ў пэрсаналіях. Як на далоні – канцэптуальная крыза.

У чым палягае адметнасьць і патэнцыйная прывабнасьць новай кампаніі, як гэтая машына мусіць працаваць, з агульных тэзаў яе канструктараў уцяміць немагчыма. Намер прыняць у пакеце са стратэгіяй плян канкрэтных дзеянняў сарваўся праз той жа раздрай у вярхах ды, бадай, боязі гэтай канкрэтыкі, за якую потым можна спагнаць па пунктах.

Лідэры цьвердзяць, што галоўныя мэты – адхіліць ад улады дзейнага кіраўніка, перамагчы на вольных выбарах ды пабудаваць дэмакратычную Беларусь. Думкі, вядома, сьвежыя, аднак жа выразнага альгатрытму дзеянняў не прапануецца. Калі не лічыць цьмяных тэзаў пра неабходнасьць «перамагчы ў галовах людзей». Адразу згадваецца Рэй Брэдбэры зь яго «Заснулым у Армагэдоне». Памятаеце: два духі ваююць за мозг небаракі, а ён абодвух пасылае к чорту.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі17

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія студэнты зноў едуць працаваць на БАМ4

У мінскім офісе «Свету танкаў» масава патруціліся супрацоўнікі5

Найбуйнейшы ў свеце тэлескоп, названы ў гонар дачкі эмігрантаў з Вільні, перадаў першыя ФОТЫ космасу

Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць18

За паўгода правоў пазбавілі больш за 10 тысяч кіроўцаў7

Балючая гісторыя ад «Купалаўцаў» — пра пошукі ідэнтычнасці і прадчуванне вайны. Пабывалі на прэм'еры «Валізка»

Блогер Коршун: Сваякі палітвязняў пытаюцца, як так атрымалася, што Ціханоўскі выйшаў, а іх дзеці і мужы працягваюць сядзець51

Кіраўнік беларускага Чырвонага крыжа Шаўцоў: Скажу як доктар, гомасэксуалізм — гэта хвароба35

Рубіа пра санкцыі супраць Расіі: Трамп ведае правільны час і месца для іх увядзення4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі17

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць