Грамадства1414

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню

Француз Себасцьян раней быў праграмістам, а цяпер прадае круасаны ў цэнтры Мінска.

Себасцьян у сваёй пякарні. Фота: smartpress.by

Себасцьян родам з Ніцы, апісвае гісторыю Smartpress. У Францыі ён пазнаёміўся з расіянкай Вольгай, там нарадзіліся іх дзеці. Праз 15 гадоў сям'я рашыла пераехаць у іншую краіну, каб адкрыць сваю справу, бо ў Францыі гэта было для іх занадта дорага.

Мінск абралі, бо ў Вольгі шмат знаёмых тут і адна з пар вельмі хваліла наш горад. 

@minskoblastnovosti5 Француз переехал из Ницца в Минск, чтобы открыть пекарню #минск #беларусьновости #кафеминск #минскновости #беларусь #новостибеларуси #иностранец #минсксейчас ♬ Love Story - Indila - Penguin Piano

«Некаторы час жылі паміж Францыяй і Беларуссю, вывучаючы рынак, узважваючы, ці атрымаецца адкрыць тут пякарню. Калі зразумелі, што ўсе бюракратычныя і эканамічныя пытанні вырашальныя, пераехалі канчаткова».

Пякарня Bonjour адкрылася насупраць Міхайлаўскага скверу.

Фота: smartpress.by

Але чаму для яе адкрыцця выбралі Беларусь, а не Францыю, радзіму багета і круасана?

«Для мяне важна захаваць традыцыйны падыход да выпечкі: рабіць усё ўручную, з душой, як я задумаў. Але рэалізаваць такую канцэпцыю ў Францыі было б цяжка. Рахункі за камунальныя паслугі, а асабліва за электрычнасць такія высокія, што некаторыя нашы знаёмыя, у якіх былі пякарні, проста не спраўляюцца з аплатай даўгоў і вымушаныя закрывацца.

Асабліва цяжка даводзіцца якраз сямейнаму бізнэсу, маленькім, аўтэнтычным пякарням, якія не могуць выпускаць хлеб у прамысловых маштабах. Яны сыходзяць з рынку — і на іх месца прыходзяць вялікія карпарацыі з іх паўфабрыкатамі: гатовым цестам, якое трэба проста размарозіць… Вядома, гэта зусім не той смак выпечкі, зусім не той круасан!»

Себасцьян раней быў праграмістам. Але ў яго сям'і некалькі пакаленняў пекараў, іх гісторыя пачынаецца з 1828 года. Себасцьяну любоў да пякарскай справы перадала бабуля.

Галоўнай складанасцю, з якой сям'я сутыкнулася ў Беларусі пры адкрыцці пякарні, Себасцьян называе адсутнасць патрэбных інгрэдыентаў:

«Спрабуеш выпечку ў некаторых установах — і адразу адчуваеш маргарын! Для мяне гэта табу, мне патрэбны сапраўдны, натуральны прадукт. Але знайсці тут патрэбныя нам масла і муку аказалася цяжка. Цяпер змешваем беларускую муку з расійскай, каб дамагчыся патрэбнай кансістэнцыі цеста. Але гэта ўсё дробязі, у параўнанні з тым, як нас прынялі ў Беларусі! Дзякуючы гэтаму большасць цяжкасцяў, з якімі мы маглі б сутыкнуцца, абышлі нас бокам», — кажа Себасцьян.

Каментары14

  • Андрусь
    12.07.2025
    НН ужо наўпрост перапісвае дзяржпрапаганду пра тое, як кепска на "загніваюшчам западзе" і як цудоўна ў лукашысцкай Беларусі. Прычым, без сваіх каментароў і рэальнага кантэксту. Сумна!
    Калі пачынаць зваротны адлік да таго моманту, калі санстанцыя, пажарнікі, падатковая, фінміліцыя і інспекцыя каранціну раслінаў панапісваюць на гэтую пекарню штрафаў, што француз з жонкай будуць радыя пакінуць усё, разам з расійскай мукой і маслам у фонд "Белкаапсаюза", абы толькі ім далі жывымі і здаровымі ўцячы назад у тую Ніцу?
  • Андрэй
    12.07.2025
    Густ -- смак
  • Імя
    12.07.2025
    > пазнаёміўся з расіянкай Вольгай

    Лепей бы пакінуў яе ў Францыі.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну12

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Сын супрацоўніка беларускага КДБ вербаваў у Польшчы людзей для нападу на расійскіх апазіцыянераў8

Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?1

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка11

«СЕО прыходзіў п'яным». Чаму людзі не сыходзяць з месцаў, дзе перасталі плаціць2

Беспрацоўных ужо выклікаюць у міліцыю позвамі — чаму гэта незаконна7

ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі21

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну12

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць