Навука і тэхналогіі88

Названыя 100 самых тэхналагічна развітых гарадоў свету. Ці ёсць сярод іх Мінск?

Шведская IT-кампанія Easypark правяла даследаванне 500 гарадоў свету і выявіла 100 самых тэхналагічна развітых з іх. Ніводнага беларускага горада ў спісе не аказалася, але ёсць нямала гарадоў нашых суседзяў і былых савецкіх краін. 

Пераможца рэйтынгу — Капенгаген.

Аўтары рэйтынгу ўлічвалі такія фактары, як наяўнасць хуткаснага інтэрнэту, распаўсюджанасць сеткі 4G, грамадскі Wi-Fi, забеспячэнне экалагічна чыстай энергіяй, наяўнасць «разумных» парковак, сэрвісаў каршэрынгу, спрыяльнае асяроддзе для прадпрымальнікаў і іншыя.

Easypark выкарыстоўвала статыстычныя дадзеныя па 500 гарадах і ацэнкі каля 20 тысяч журналістаў, якія асвятляюць тэмы урбаністыкі і развіцця інфармацыйных тэхналогій.

Вось, як выглядае дзясятка пераможцаў:

  1. Капенгаген, Данія.
  2. Сінгапур, Сінгапур.
  3. Стакгольм, Швецыя.
  4. Цюрых, Швейцарыя.
  5. Бостан, ЗША.
  6. Токіа, Японія.
  7. Сан-Францыска, ЗША.
  8. Амстэрдам, Нідэрланды.
  9. Жэнева, Швейцарыя.
  10. Мельбурн, Аўстралія.

Апошняе месца даследчыкі выдзелілі для мексіканскае сталіцы — Мехіка. А вось, на якіх месцах размясціліся самыя блізкія да нас гарады:

73. Вільня, Літва.
75. Рыга, Латвія.
76. Талін, Эстонія.
77. Масква, Расія.
88. Санкт-Пецярбург, Расія.
89. Варшава, Польшча.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

Усе навіны →
Усе навіны

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць31

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

У Лоеве прадаюць будынак, у якім месціцца адзіная пошта. А што будзе з ёй самой?

Cіла поціску рукі ў 50 гадоў можа прадказаць ваша здароўе ў 70: вынікі даследавання3

Стала стражэйшай адказнасць за выкарыстанне беспілотнікаў2

У Беларусь з-за мяжы пераводзіцца у 1,5 раза больш грошай, чым наадварот5

Мінскае метро карэктуе праект чацвёртай лініі — не будзе строгай прывязкі да Другога транспартнага кольца2

У іспанскім горадзе на месяц забаранілі браць сабе з прытулкаў чорных катоў1

У Арэнбургу зноў загарэўся атакаваны дронамі завод «Газпрама»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць