У дазволенай Менгарвыканкамам акцыі ўдзельнічала каля 40 чалавек, піша радыё «Свабода».
Традыцыйнае шэсьце ў Лошыцкі яр арганізавалі актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Людзі ішлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягамі КХП-БНФ, мелі транспаранты з надпісамі «Дзяды», «Малітва за Беларусь», «Малітва за беларускі народ». Скончылася шэсьце мітынгам у памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары