Усяго патроху3838

Марыйка Мартысевіч выдасьць Каляндар аголеных пісьменьнікаў

Зьняцца ўжо пагадзіліся, сярод іншых, Віктар Жыбуль, Усевалад Сьцебурака, Уладзімір Сьцяпан, Віталь Рыжкоў. Віктар Шалкевіч хоча ўвасабляць жнівень альбо верасень: «у вяночку, з грушамі і бутэлькай віна». Арлоў павінен быць сьнежань — у шапцы Сьвятога Мікалая.

Марыйка Мартысевіч задумала выдаць Каляндар з фотамі аголеных беларускіх пісьменьнікаў.
Ён мае зьявіцца ў выглядзе спэцвыпуску часопісу «Партызан».
Зьняцца ўжо пагадзіліся, сярод іншых: Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сьцебурака, Уладзімір Сьцяпан, Лёлік Ушкін, Глеб Лабадзенка.

Віктар Шалкевіч хоча ўвасабляць жнівень альбо верасень:

«Я хачу ў вяночку, з грушамі і бутэлькай віна. А то нецікава. Арлоў павінен быць сьнежань — у шапцы Сьвятога Мікалая. А хто яшчэ? Зьвяртайцеся да мяне, я вам усё прыдумаю!»

Папярэднюю згоду далі таксама Ўладзімір Арлоў і Аляксей Бацюкоў.

Перакладчык Сяргей Сматрычэнка ўзяў самаадвод у сувязі з наяўнасьцю вялікай колькасьці кандыдатаў-пісьменьнікаў.

На жаль ці на шчасьце, ёсьць і творцы, што адмаўляюцца.

Апроч простых адмоваў, прыйшло дзьве канцэптуальныя, з пункцікамі і падпункцікамі — ад асобаў, «якія ўжо гэткую ідэю перарасьлі».
Вось, напрыклад, што адказаў Альгерд Бахарэвіч: «У сьпісе ёсьць літаратары, прафэсійныя здольнасьці якіх выклікаюць у мяне сумнеў. Апынуцца з гэтымі безгалосымі пташкамі пад адной вокладкай, няхай нават гэта будзе вокладка літаратурна-нудысцкага календара, для мяне было б прыніжальна». Адам Глёбус жа выказаўся наконт справы нецэнзурна. Маўляў, я сам магу зьняцца, а голым калгасам — нецікава.

Паўлу Севярынцу Мартысевіч прапанаваць наўпрост не рашылася, перадала празь сяброў. Ён празь сяброў і адказаў у блогу: «Хрысьціянскія дэмакраты такой фігнёй займацца ня будуць».

Васіль Сёмуха і Валянцін Акудовіч вельмі сьмяяліся, пажадалі праекту посьпехаў, але, спаслаўшыся на заходнебеларускае цнатлівае выхаваньне, пазіраваць адмовіліся.

Васіль Сёмуха чыста тэарэтычна выказаў мару ўвасобіць вясну, бо яму «ўсяго 72 гадочкі».

Пасьля канчатковага афармленьня канцэпцыі будзе складзены канчатковы сьпіс мадэляў,

Каментары38

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі8

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў6

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак1

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі8

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць