Улады самаабвешчанай «ЛНР» выступілі сёння з заявай, у якой гаворыцца пра тое, што кіраўнік гэтага непрызнанага ўтварэння Ігар Платніцкі падаў у адстаўку па стане здароўя.

Адстаўлены кіраўнік «ЛНР» Ігар Плотніцкі
«Паўплывалі шматлікія баявыя раненні, наступствы кантузіі. У адпаведнасці з ягоным рашэннем я прыступаю да выканання абавязкаў кіраўніка Рэспублікі найдалей да маючых адбыцца выбараў», — сказаў у тэлезвароце ягоны часовы пераемнік Леанід Пасечнік, дагэтуль міністр дзяржаўнай бяспекі «ЛНР», а яшчэ раней — кадравы афіцэр Службы Бяспекі Украіны.
«Я таксама ад сябе заяўляю пра сваю прыхільнасць Мінскім пагадненням. Рэспубліка паслядоўна будзе выконваць узятыя на сябе ў адпаведнасці з гэтымі пагадненнямі абавязацельствы».

21 лістапада цэнтр Луганска быў перакрыты. Узброеныя людзі паспрабавалі захапіць адміністрацыйныя будынкі. Адпраўлены раней у адстаўку з пасады кіраўніка МУС «ЛНР» Ігар Карнет заявіў, што працягвае выконваць ускладзеныя на яго абавязкі. Паводле ягоных слоў, у кіраўніцтве рэспублікі быццам бы ёсць дыверсанты, якія працуюць па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў.
22 лістапада на сайце Платніцкага былі апублікаваныя відэаролікі, на якіх экс-кіраўнік «ЛНР» заклікаў скончыць з сітуацыяй вакол Карнета і яго заяваў. Платніцкі заявіў пра спробу перавароту ў «ЛНР» і беззаконні ў Луганску. Пасля гэтага яго бачылі ў Маскве.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары