Усяго патроху7979

Фатограф зняў рэальнае жыццё 20-гадовых беларусак: калі ні грошай, ні мэтаў няма

Стас Кард — 19-гадовы беларускі фатограф. Увесь гэты год ён збіраў кадры з жыцця сваіх сябровак, былых аднакласніц, знаёмых і знаёмых знаёмых, з якімі яму выпадала перасякацца. Здымкі склаліся ў праект, які здзіўляе сваёй праўдзівасцю.

Фота Стаса Карда.

«Праект «Косы». Вам, напэўна, у дзяцінстве кветачку ў касу запляталі… Вось гаршчочкам па галаве і настукала.

Праект «Косы» не пра дзяўчынак з касічкамі, як магло падацца.

Беларускія дзяўчаты дагэтуль асацыююцца з бялявай скурай, сціпласцю і косамі. Я ж паспрабаваў перадаць жыццё цяперашніх маладых беларусак так, як я яго бачу. Як яны выглядаюць, дзе жывуць, як бавяць час, што бачаць па дарозе дадому і з кім спяць.

Натхняўся я перыядам жыцця дзяўчат, калі іх мары разбіваюцца аб рэаліі жыцця. Калі «дарослае» існаванне, здаецца, толькі пачалося, а колькасць набітых гузоў ужо незлічоная.

Транслюе настрой праекта фраза, якую сказала гераіня Рэнаты Літвінавай: «Я такая разумная. Я такая прыгожая. І ў мяне зусім няма грошай. Я такая бедная. Гэта ж несправядліва!»

Сам Стас з Віцебска, таму працэнтаў 30 фотакартак зробленыя ў яго родным горадзе, астатнія — Мінск, дзе ён жыве цяпер.

«Часам гераіні нечакана з’яўляліся ў маім жыцці. Мы перасякаліся на тусоўках, у агульных кампаніях, я прапаноўваў сустрэцца на тыдні і зрабіць пару кадраў, — кажа Стас. — Я імкнуўся фатаграфаваць дзяўчат у іх натуральным асяроддзі. Мы шпацыравалі, альбо я прыходзіў у госці на гарбату, размаўлялі пра жыццё. Я пытаўся, якія ў іх цяпер праблемы, і здымаў».

Шчаслівыя ці няшчасныя яго гераіні, Стас не ведае. Гаворыць, ва ўсіх па-рознаму.

«У 20-21 год, я і сам у такім узросце, табе зносіць дах. Ты не ведаеш, што будзеш рабіць потым, у цябе зусім няма ніякіх мэтаў. Ты хочаш, каб іх нехта падказаў, але падказаць няма каму. І вось ва ўсіх дзяўчат у гэтым фотапраекце прыкладна такая ж сітуацыя. Ніхто не ведае, што ён будзе рабіць у будучыні, усе плануюць куды-небудзь пераехаць, прыдумляюць нейкія стартапы», — тлумачыць Стас.

Пару месяцаў таму ён кінуў навучанне, вырашыўшы, што графічны дызайн — гэта не яго і наўрадці калісьці такім стане. Цяпер спрабуе зарабляць на жыццё камерцыйнымі здымкамі.

«Што ў 20 год галоўнае? Для мяне галоўнае з’ехаць. З’ехаць і самарэалізавацца, зарабляць грошы. У Беларусі я не асабліва патрэбны, мне здаецца, я не змагу тут знайсці сабе прымяненне. Можа быць, гэта мой такі максімалізм і я проста яшчэ не знайшоў свой шлях. Але пакуль я бачу вакол толькі нуду і такое надвор’е, як цяпер за акном, восем месяцаў на год. Хочацца адчуваць сябе патрэбным для краіны, для людзей гэтай краіны, рабіць штосьці, што будзе прыносіць карысць іншым. За што людзі не будуць баяцца заплаціць і сказаць дзякуй. У нашай краіне пакуль я гэтага не бачу, не ведаю, можа быць, дрэнна гляджу, — кажа Стас. — А што для дзяўчат? Асабістае жыццё, як бы стэрэатыпна гэта не гучала, грошы і самаразвіццё. Мабыць, на гэтых трох штуках усё і трымаецца ў 20 год».

Каментары79

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

Са старадаўняй Палыкавіцкай крыніцы забаранілі піць: яе некалі гаючая вада цяпер можа забіць9

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць