Грамадства3636

ІАЦ: У рэйтынгу самых любімых гледачамі тэлеканалаў «Беларусь-1» моцна прайграе расійскаму ТНТ

На пытанне «Які ў вас любімы тэлеканал» найбольшая колькасць гледачоў адказвае «НТВ-Беларусь». А «Беларусь-1» саступае ў рэйтынгу нават расійскаму забаўляльнаму ТНТ. Гэта канал, які транслюе серыялы, гумарыстычныя праграмы, а таксама шоу «Дом-2».

Такія вынікі даследаванняў, праведзеных у 2016 годзе пад эгідай Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, апублікаваных у адпаведным статыстычным зборніку.

У даведніку не ўказваецца, колькі чалавек удзельнічала ў апытаннях і калі канкрэтна яны праводзіліся.

Звернемся да раздзела, прысвечанага СМІ. 86% апытаных атрымліваюць інфармацыю па тэлебачанні, 57% — у інтэрнэце, 43% — у друкаваных СМІ, 29% — па радыё.

Аднак варта ўдакладніць, што ў моладзі (18—29 гадоў) іншыя прыярытэты. Інфармацыю з інтэрнэту атрымлівае 91% рэспандэнтаў, 67% — з тэлебачання, 23% — з друкаваных СМІ, 20% — з радыё.

Самыя папулярныя тэлеканалы (глядзелі хоць раз на працягу месяца)

  1. АНТ — 67,7% (любімая праграма на тэлеканале — ток-шоу «Няхай гавораць»)
  2. «НТВ-Беларусь» — 64,6% (ток-шоу «Гаворым і паказваем»)
  3. «Беларусь-1» — 59,7% (крымінальная хроніка «Зона Х»)
  4. «РТР-Беларусь» — 54,8% (ток-шоу «Жывы эфір»)
  5. «Беларусь-2» — 44,2% («Тэлебарометр»)
  6. СТБ — 35,6% (кулінарнае шоу «Званая вячэра»)
  7. «Мір» — 29,7%
  8. ТНТ — 24,9%
  9. «Беларусь-3» — 22,2%
  10. «Беларусь-5» — 17%

Больш паказальным выглядае іншы спіс, які ўтварыўся з адказаў на пытанне пра любімы канал.

Які тэлеканал ваш любімы?

  1. «НТВ-Беларусь» — 16,3%
  2. «РТР-Беларусь» — 13,8%
  3. АНТ — 10,8%
  4. ТНТ — 8,2%
  5. «Беларусь-1» — 4,5% 

Звяртае на сябе ўвагу лідарства тэлеканалаў, заснаваных на расійскім кантэнце. А «Беларусь-1» істотна прайграе ў глядацкай любові нават расійскаму забаўляльнаму ТНТ.

Самыя папулярныя газеты (чыталі хоць раз на працягу месяца)

  1. «Советская Белоруссія» — 34,4%
  2. «Камсамольская праўда» — 30,3%
  3. «Аргументы і факты» — 29%
  4. «Рэспубліка» — 9,9%
  5. «З рук у рукі» — 9,2%

Якая газета ваша любімая?

  1. «Камсамольская праўда» — 12,7%
  2. «Советская Белоруссія» — 7,9%
  3. «Аргументы і факты» — 7,6%
  4. «Сябар пенсіянера» — 2,4%
  5. «Жаночая газета» — 1,9%

Пры гэтым сцвярджаецца, што чытачоў газет найбольш цікавяць… міжнародныя падзеі. А мясцовыя навіны нібыта хвалююць у паўтара разу менш аўдыторыі.

Самая папулярная радыёстанцыя (слухалі хоць раз на працягу месяца)

  1. Першы нацыянальны канал — 21%
  2. «Радыус ФМ» — 19,1%
  3. «Радыё Рокс» — 13,8%
  4. «Рускае радыё» — 11,1%
  5. «Альфа радыё» — 6,9%

Якая ваша любімая радыёстанцыя?

  1. «Радыё Рокс» — 9,3%
  2. Радыус ФМ — 6,8%
  3. «Рускае радыё» — 5,7%
  4. Першы нацыянальны канал — 4,3%
  5. «Мелодыі стагоддзя» — 4,0%.

Самае любімае радыё ў беларусаў — тое, дзе круцяць найбольш расійскіх блатных песень.

На які сайт вы заходзілі за апошнія суткі?

  1. «Укантакце» — 28,2%
  2. «Аднакласнікі» — 24,1%
  3. Tut.by — 19,7%
  4. «Яндэкс» — 14,2%
  5. «Гугл» — 11,3%
  6. «Ютуб» — 10,8%
  7. «Анлайнер» — 7,5%
  8. Mail.ru — 7,4%
  9. «Куфар» — 3,8%
  10. «Фэйсбук» — 3,1% 

Які ваш сайт самы любімы?

  1. «Аднакласнікі» — 14,1%
  2. «Укантакце» — 10,9%
  3. Tut.by — 6,2%
  4. «Ютуб» — 6,2%
  5. «Анлайнер» — 3,4%

Акаўнты «Укантакце» маюць 68,4% апытаных, у «Аднакласніках» — 67,5%. Астатнія сеткі значна адстаюць. У «Фэйсбуку» зарэгістраваныя 22,8% рэспандэнтаў, а ў «Інстаграме» — 9,7%. Далей ідуць «Мой мір» (4%), «Твітар» (3,7%) і «Ютуб» (3,2%).

Каментары36

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць