Здарэнні99

У Серабранцы зафіксаваныя два напады на жанчын

У сталічным мікрараёне Серабранка на працягу двух дзён зафіксаваныя два факты нападу на жанчын. Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці злачынстваў. Пра гэта TUT.BY паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

У гарадскіх пабліках распаўсюджваецца інфармацыя аб некалькіх выпадках нападу на жанчын у сталічным мікрараёне Серабранка. У міліцыі асцерагаюцца выдаваць інфармацыю — праз небяспеку нашкодзіць аператыўна-вышуковым мерапрыемствам.

У Следчым камітэце інфармацыю аб нападах пацвердзілі, але падкрэсліваюць — пакуль невядома, ці былі напады здзейсненыя адным і тым жа чалавекам.

Праваахоўным органам вядома аб двух выпадках - невядомы мужчына напаў на дзяўчыну ў раёне вуліцы Якубава ноччу 5 студзеня. Яшчэ адзін выпадак адбыўся праз суткі — на той жа вуліцы, але побач з другім домам, невядомы мужчына напаў на 43-гадовую жанчыну.

«Па дадзеных фактах у міліцыю паступіла дзве заявы. На падставе іх заведзены крымінальныя справы, працуюць эксперты і следчыя. Адзначым, што пакуль у дадзены момант мы не можам сцвярджаць, што гаворка ідзе пра серыю нападаў - магчыма, гэта не звязаныя адзін з адным злачынствы», - адзначыў Сяргей Кабаковіч.

У Следчым камітэце таксама заклікалі да разумнай асцярожнасці.

«Варта пазбягаць лесапаркавых зон у цёмны час сутак і звесці перамяшчэнні ў начны час да мінімуму. Таксама варта выбіраць маршрут не кароткі, а бяспечны — перасоўвацца па асветленых вуліцах, пазбягаць цёмных двароў, пустак, доўгіх платоў прамысловай зоны, праходаў пад мастамі і эстакадаў ды гэтак далей. Таксама пажадана, каб жанчыну, якая вяртаецца позна ўначы дадому, сустракаў яе муж або сваяк», - далі рэкамендацыі ў СК.

У ведамстве падкрэслілі, што не варта выходзіць на вуліцу ў нецвярозым стане, а калі да вас груба звяртаюцца або робяць вас аб'ектам кпінаў, не варта адказваць і паддавацца на правакацыі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць