«Калі гэтае святкаванне неабходна грамадству, то будзем разам»: Качанава выказалася пра 100-годдзе БНР
Журналіст «Нашай Нівы» пагаварыў з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай, якая шмат у чым вызначае ідэалагічную палітыку ў краіне.

Наталля Качанава з Аляксандрам Радзьковым.
«Як вы ставіцеся да ідэй, якія існуюць у грамадстве, адсвяткаваць 100-годдзе абвяшчэння БНР яскрава і на дзяржаўным узроўні?», — спыталіся мы.
«Такія ідэі гучаць, мы таксама падключаемся да гэтых пытанняў. Але ўсё павінна быць цывілізавана: калі людзей заклікаюць выходзіць на нейкія мітынгі, гэта няправільна. А калі гэтае святкаванне неабходна грамадству, то, значыць, будзем разам, сумеснымі дзеяннямі і планамі рэалізоўваць усё гэта. Як вызначацца людзі, якім гэта неабходна, так і будзе», — сказала яна.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары