Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2424

Палітычная альтэрнатыва вымагае сур'ёзнага апгрэйду

На гэтых выбарах апазыцыя ня здолела накінуць уладзе свой парадак дня. Піша ў блогу Аляксандар Класкоўскі.

Што да ўлады, дык ёй усе эпітэты даўно падабраныя. Але ж і апазыцыя на гэтых выбарах адбывала нумар.

Яе лідэраў, здаецца, нават усьцешыў стэрыльны варыянт палаты. Можна зноў залягаць у бярлог ды клеймаваць рэжым. Заадно і Захад папікаць: мы ж казалі, не вядзіцеся!..

Пытаньня: пра што гэтыя выбары? — у мазгавых штабох апазыцыі проста не разумелі.

Напачатку было абвешчана, што кандыдаты адзінага сьпісу АДС пойдуць да выбарніка з адзіным моцным пасланьнем. І дзе яно?

Кожны кандыдат дзьмуў у сваю дуду: адзін па інэрцыі цьвердзіў пра мэту ўзяць кантроль над уладай, другі — апрыёры выкрываў фальшывасьць выбараў, трэці піярыў свае непазьбежнае самазьняцьцё: назло маме ("бацьку":) вушы адмарожу!

Асабліва арыгінальна выглядалі мудрыя печкуры, што ня бралі з казны грошай на ўлёткі: а раптам здымуся — і давядзецца вяртаць? Як там у Троцкага: ні міру, ні вайны, а войска распусьціць!

«На гэтых выбарах апазыцыя ня здолела накінуць уладзе свой парадак дня», — кажа палітоляг Валер Карбалевіч.

Ён нагадвае: у сакавіку 2006-га тэлевыступы Казуліна стрэлілі так, што Лукашэнка мусіў апраўдвацца з трыбуны Ўсебеларускага сходу.

Гэтым разам апазыцыйныя "гаваркія галовы" на тэлеэкране, за рэдкім выключэньнем, ня ўразілі. Манатоннае зачытваньне улёткавых лёзунгаў. Нават калі б гэтыя выступы пракруцілі не па два разы, а па дзесяць, уладзе было б ні горача ні холадна.

Пра крызіс жанру ў тытульнай апазыцыі сказана шмат. І на гэтых выбарах яна рэалізавала найгоршы варыянт: хто ў лес, а хто па дровы. Трэ' было ствараць усе тыя кааліцыі ды штабы, каб перад фінішам проста кінуць лейцы: а чорт яго ведае, што тут лепей — байкот ці ўдзел, хай кожны кандыдат сам вырашае!

Завастру, аднак, увагу вось на чым: крызіс — ня толькі арганізацыйны, але і канцэптуальны, ідэйны. Звыклы грунт сплывае з-пад ног. Традыцыйныя варыянты пазіцыянаваньня страчваюць выразную альтэрнатыўнасьць.

Незалежніцтва? Дык і Лукашэнка зараз адбіваецца ад Крамля рукамі ды нагамі. Рынкавыя рэформы? Дык вунь актывы разыходзяцца са сьвістам, а Ўсясьветны банк адзначае нечуваны прагрэс у паляпшэньні бізнэс-клімату. Эўрапейскі выбар? Дык і намэнклятура, як высьвятляецца, хоча сядзець з томікам Хэмінгуэя у парыскай кавярні! :)

А дэмакратыя! — скажаце вы. Паглядзеце верасьнёўскае апытаньне НІСЭПД. 73 % былі гатовыя галасаваць за кандыдата, што абяцае высокі жыцьцёвы ўзровень, і толькі 19,5% — за тога, што праклямуе дэмакратыю і незалежнасьць. Карацей, кілбаса перамагае свабоду ў прапорцыі 4:1. (Дарэчы, у маёй акрузе афіцыйна перамог генэрал, які дэкляраваў добрае жытло для ўсіх ад малога да старога. І хто набудуе столькі танных кватэр? Будбаты? :)

Не аб тым вядзецца, каб апазыцыя спаборнічала з уладай на полі сацыяльнай дэмагогіі. Але факт тое, што

банальныя рэфрэны пра дэмакратыю нікога не кранаюць. І тым болей не даюць апрыёры права на ролю ідэйнага авангарду нацыі.

Тыя ж апытаньні сьведчаць, што ў краіне дастаткова вялікі слой — 20—25 % — крытычна настроеных людзей, якія духоўна не прымаюць існы лад. Але гэтыя паўтара-два мільёны не выходзяць на плошчу. Многія расчараваліся у цяперашняй тытульнай апазыцыі, лічаць, што яна вычхалася.

Каб гэты грамадзкі патэнцыял стаў рэальнай сілай, здольнай ціснуць на ўладу,

палітычнай альтэрнатыве патрэбны сур'ёзны апгрэйд — і арганізацыйны, і канцэптуальны.

Каментары24

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства13

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе7

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова43

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць