Блогер ноччу бесперашкодна пракраўся на расійскі танкарамонтны завод і зняў ВІДЭА
Відэаблогер бесперашкодна трапіў на тэрыторыю 61-га Бранятанкавага рамонтнага завода пад Санкт-Пецярбургам і зняў відэа ў зборачным цэху, якое выклаў на сваім канале ў Ютубе.
Хлопец прайшоўся па цэху, паказаў разабраныя танкі і інструменты, якія выкарыстоўваюцца для рамонту тэхнікі. На відэа выдатна бачныя асобныя часткі разабраных баявых машын. Дзіўна, што на такім стратэгічным прадпрыемстве здолеў апынуцца чалавек «з вуліцы».
Цікава, што ў інфармацыі пра канал URBAN WORLD, на якім з'явілася відэа, краінай прыналежнасці пазначаныя Злучаныя Штаты Амерыкі.
Каментары