Ад рэдакцыі219219

«Наша Ніва» мяняе палітыку мадэрацыі каментароў

Колькасць каментаў у «НН» расце нават хутчэй за колькасць праглядаў. У 2017 годзе колькасць праглядаў у нас павялічылася на 11% проці 2016 года, а каментаў — аж на 20%.

У той жа час нам па-ранейшаму складана дабівацца культуры дыскусіі. Мы разумеем чаму. У Ютубе, Укантакце, Твітары многія людзі пішуць з мацюкамі, спаборнічаюць у абразах, якія ў твар не рашыліся б сказаць, бо атрымалі б моцны адказ. І гэтыя звычкі людзі пераносяць на наш сайт.

Для нас гэта непрымальна. Беларусь тады будзе моцная, калі яна будзе культурная. Культура абараняе нацыі лепш за любую зброю.

Наш мадэратар стараецца як можа, але ранейшыя метады не працуюць, бо вал каментаў завялікі. Мы вырашылі пайсці на радыкальныя меры. Яны, магчыма, павысяць долю каментаў, якую мы будзем выдаляць, але гразі стане менш.

Або трымайцеся нашых правіл, або пішыце ў іншым месцы. Мы больш не будзем вышукваць у каменце слова «мразь», выдаляць яго, шукаць наступнае непрымальнае слова, а пасля камент прымаць. Такі камент будзе выдаляцца цалкам, і да пабачэння.

Ёсць каментатары, у якіх кожны другі камент парушае правілы. Мы больш не маем магчымасці аддзяліць жыта ад пустазелля. Калі нейкі каментатар парушае не раз, усе ягоныя каменты будуць выдаляцца аўтаматам.

Цяпер мы часта пішам «Рэд. Выдалена», каб паказаць чалавеку, што той ягоны каментар парушае нормы закона ці маралі. Зараз мы пераважна будзем проста выдаляць, не марнуючы час на напісанне пазнакі.

 

Правілы каментавання

Не будуць прымацца наступныя выказванні:

  1. Каменты, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку і непрыстойнасці.
  2. Каменты, якія ўтрымліваюць турэмны жаргон.
  3. Каменты, што ўтрымліваюць міжнацыянальныя, міжрэлігійныя ды іншыя выпады, таксама тыя, у якіх з негатывам падкрэсліваецца паходжанне ці нацыянальныя традыцыі, у якіх замест саманазоваў нацый выкарыстоўваюцца мянушкі (бульбашы, маскалі, хахлы, свядомыя, рагулі, пшэкі, ватнікі і г.д.).
  4. Каменты, якія ставяць пад сумнеў права беларусаў на ўласную культуру, мову, дзяржаву, а таксама ксенафобскія каментары.
  5. Каменты, у якіх выказваецца радасць з нагоды заведама трагічных падзей: смерцяў, аварый, катастроф.
  6. Каменты, у якіх перакручваюцца, абыгрываюцца імёны і прозвішчы.
  7. Каментары, якія ўтрымліваюць заўвагі пра фізічныя недахопы людзей — крытыкуйце ўчынкі, а не выгляд (атлусцелы, перакошаная і г.д.).
  8. Каменты, якія ўтрымліваюць заклікі да гвалту ці самасуду.
  9. Каменты, якія ўтрымліваюць параўнанні людзей ці арганізацый з нацыстамі.
  10. Каменты, якія ўтрымліваюць дадумкі пра інтымнае жыццё герояў публікацыі.
  11. Каменты, у якіх праводзіцца параўнанне людзей з жывёламі, якія заведама маюць негатыўную канатацыю: арлом называць можна, шакалам ці баранам — не.
  12. Каменты, у якіх людзей называюць злачынцамі, пакуль гэта не даказана судом.
  13. Наўпроставыя і іншасказальныя пажаданні смерці, пакутаў ці фізічных калецтваў.
  14. Каменты, у якіх аб'екты, з'явы ці ўчынкі параўноўваюцца з працэсамі чалавечай фізіялогіі, дзе ёсць усякія анальныя і фекальныя асацыяцыі.
  15. Каменты, скіраваныя супраць «Нашай Нівы» ці асобы аўтара. Ацэньвайце артыкул, а не аўтара.
  16. Бессэнсоўныя каменты, флуд, спам.
  17. Неапраўдана доўгія каменты ці цытаванні. Яны могуць выдаляцца проста таму, што мадэратару няма калі іх вычытваць.
  18. Рэкламныя паведамленні і каменты, якія ставяць сваёй мэтай толькі рэкламу тых ці іншых персон, арганізацый, партый, рухаў. Гіперспасылкі на іншыя сайты (мы, як правіла, не маем магчымасці правяраць, што там).
  19. Каменты, якія ўтрымліваюць асабістую інфармацыю (адрасы, тэлефоны, іншыя кантактныя звесткі).
  20. Спрэчкі з мадэратарамі, парады і абмеркаванне рашэнняў мадэратараў.
  21. Апошняе і самае галоўнае. Мадэратар адцяпер будзе мець права выдаляць каменты суб’ектыўна, проста за брудны, бескультурны тон.

Калі вам здаецца, што вышэйшыя правілы не дазваляюць напоўніцу выказаць вашае меркаванне, то ўспомніце пра магчымасць падзяліцца матэрыялам у сацыяльных сетках — на ўласнай старонцы вы можаце пісаць што хочаце.

Свабода слова — яна як жывая вада. Давайце не брудзіць крыніцу, з якой п’ём.

Каментары219

  • Qwerty
    03.07.2022
    !!!
  • Qwerty
    03.07.2022
    ®
  • Ирина
    03.07.2022
    Я из Украины, сейчас живу в Финляндии...
    Ваш сайт читаю с августа 2020!..
    Большое спасибо за всю вашу работу, и открытие возможности комметировть статьи - огромный шаг на пути в Свободе! Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Уласнік захопленага расійскага танкера ў Атлантыцы — бізнэсмен з Крыма2

Віктар Марціновіч выдаў кнігу па-англійску2

За стырном лепш слухаць аўдыякнігі, чым размаўляць па тэлефоне. Нават праз гучную сувязь

Трамп плённа паразмаўляў з прэзідэнтам Калумбіі. Той апублікаваў кранальнае фота сімвалаў ЗША і Калумбіі1

Фядута пра Ігара Аліневіча: Спрачацца было бессэнсоўна. Але мы працягвалі гэта рабіць, з перапынкамі на допыты і ператрусы2

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць